1. Які мае адносіны да электразваркі, прызначаны для электразваркі. Электразварачны агрэгат.
2.узнач.наз.электразва́рачная, ‑ай, ж.Разм.Майстэрня, дзе робіцца электразварка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Vertrágsbetriebm -(e)s, -e майстэ́рня па гаранты́йнаму рамо́нту
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Атэлье́. З рус.ателье́, запазычанага ў канцы XIX ст. з франц.atelier ’майстэрня’, Шанскі (1, 170. Курс суч., 167) выводзіць беларускае праз рускую з французскай; Крукоўскі (Уплыў 78) указвае на рускае пасрэдніцтва. Трэба ўлічыць яшчэ польск.atelier.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЖУРАВЕ́ЛЬ,
археалагічная стаянка сожскай культуры позняга мезаліту (6—5-е тыс. да н.э.) каля в. Журавель Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Сож. Выяўлены больш за 6 тыс. адзінак інвентару, у т. л. 290 прылад працы, агнішча і майстэрня па апрацоўцы крэменю. На ПдЗ ад стаянкі курганны могільнік (1977, 43 насыпы).
Літ.:
Копытин В.Ф. Поздний мезолит Посожья // Изыскания по мезолиту и неолиту СССР. М., 1983.
расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1982). Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі (1936, майстэрня С.Эйзенштэйна). З 1957 працаваў у навукова-папулярным і дакумент. кіно. Сярод фільмаў: «Рускі камень» (1960), «Вялікі выкрывальнік» (1971, сцэнарый з Л.Горыным), па ўласных сцэнарыях зняў фільмы «Крылом да крыла» (1972), «Рэпін малюе Талстога» (1978), «Яўген Баратынскі» (1979), «Фёдар Дастаеўскі» (1980) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канфекцыён
(ням. Konfektion, ад лац. confectiu = выраб)
гандаль гатовым адзеннем, а таксама майстэрня, дзе шыюць адзенне для продажу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
studio[ˈstju:diəʊ]n.
1. сту́дыя, атэлье́, майстэ́рня
2. кінасту́дыя, тэлесту́дыя;
studio audience гледачы́, які́х запрасі́лі ў тэлесту́дыю або́ радыёсту́дыю (для перадачы іх апладысментаў, смеху і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
літагра́фіяж.
1. Lithographíe [Lithografíe] f -, Stéindruck m -es;
2. (майстэрня) Steindruckeréi f -, -en, lithográfische [lithográphische] Wérkstätte
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЫ́ХАЎСКАЯ ЛЮДВІСА́РНЯ,
гарматная ліцейная майстэрня ў Быхаве ў 2-й пал. 16—18 ст. Узнікла, калі горадам валодалі магнаты Хадкевічы. Тут вырабляліся звычайныя і дробавыя гарматы — «шротаўніцы», марціры, шматствольныя ўстаноўкі — «арганы» і «шмыгаўніцы», а таксама ядры, карцечныя зарады, артыл. і ручныя гранаты. Адным з першых людвісараў быў, верагодна, ням. майстар Кашпір Ганусаў. У 1697 быхаўскія людвісары майстар Пятрок і яго памочнік Юрка былі запрошаны ў Магілёў, дзе адлілі для магістрата вял. бронзавую гармату.