ФІЛІПО́ЎСКІ Міхаіл Сяргеевіч (1.2.1896, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 8.1.1956),
генерал-лейтэнант (1945). Канд.ваен.н. (1948). Скончыў Віленскае ваен. вучылішча (1915), Ваен. акадэмію Генштаба (1942). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Паўн., Зах., Паўд., Туркестанскім франтах: нач. атрада, камандзір палка, брыгады, дывізіі. У Вял.Айч. вайну на Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 1-м Бел., 1-м і 3-м Укр. франтах: камандзір стралк. корпуса, нач. штаба, нам. камандуючага, камандуючы арміяй. У 1945—50 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАШКЕ́ВІЧ Сяргей Рыгоравіч (23.4.1910, с. Чкалаўскае Спаскага р-на Прыморскага краю, Расія — 27.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1939). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Камандзір роты ст.лейтэнант Ц. вызначыўся 27.6.1944 у баях каля в. Галоўчын Бялыніцкага р-на: рота на чале з ім 26 чэрв. фарсіравала рэкі Бася і Дняпро, захапіла плацдарм, у крытычны момант бою Ц. са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк. У с. Чкалаўскае ўстаноўлены бюст Ц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛА́ХАЎ Георгій Акімавіч (18.11.1899, в. Пушча Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 22.5.1987),
генерал-лейтэнант (1949). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932), Вышэйшыя курсы пры Акадэміі Генштаба (1950). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі: камандзір узвода, роты, батальёна, нач. штаба корпуса, арміі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба арміі і групы войск на Д.Усходзе, нам.нач. штаба 1-га Далёкаўсх. фронту, удзельнік вайны з Японіяй 1945. У 1945—69 на адказных пасадах у войсках, у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́БКІН Васіль Паўлавіч (1.1.1920, с. Апалонаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 3.2.1968),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Канд.гіст.н. (1962), дацэнт (1965). Скончыў Чырчыкскае танк. вучылішча (1944), Днепрапятроўскі ун-т (1951). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на 1-м Бел. фронце. Камандзір танка мал. лейтэнант Ю. вызначыўся ў вер. 1944 у баях на подступах да Варшавы, дзе экіпаж яго танка неаднаразова адбіваў контратакі праціўніка, знішчыў 7 яго гармат і некалькі дзотаў, што заміналі наступленню батальёна. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
се́нечкі, ‑чак; адз.няма.
1.Разм.Памянш.-ласк.да сені. Калі ў сенечках пачуліся цвёрдыя крокі і ў пакойчык зайшоў змакрэлы старшы лейтэнант, я ведаў, што рабіць.Навуменка.
2.Абл. Кладоўка пры хаце; клець. А некаторыя [настаўнікі] цішком наведваліся ў каморы і сенечкі, дзе мелі свае рэзідэнцыі абранніцы іх сэрца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛЯКО́Ў Аляксандр Васілевіч (21.12.1897, в. Бяззубава Арэхава-Зуеўскага р-на Маскоўскай вобл. — 1982),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1943). Герой Сав. Саюза (1936). Д-ргеагр.н., прафесар. Скончыў ваен. вучылішча (1917), авіяц. школу (1921). У 1930—35 у Ваен.-паветр. акадэміі імя М.Я.Жукоўскага. У 1936—37 удзельнік беспасадачных пералётаў (штурман) Масква — в-аў Уд (Чкалаў) і Масква—Паўн. полюс — ЗША з В.П.Чкалавым і Г.П.Байдуковым. З 1940 нач. Разанскай вышэйшай авіяц. школы штурманаў. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік Берлінскай аперацыі 1945; гал. штурман паветр. арміі. У 1945—60 у Ваенна-паветр. акадэміі. Аўтар прац па аэранавігацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРО́Ў Якаў Ігнатавіч (5.4.1914, в. Казлоўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.3.1982),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Нерчынскую школу малодшых авіяспецыялістаў (1937). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол (1939). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. 24.6.1941 бамбіў варожыя войскі на шашы Гродна—Маладзечна. Удзельнік вызвалення Харкава, Кіева, Гомеля, Бабруйска, Мінска, Брэста, баёў на тэр. Германіі. Нач. сувязі авіяэскадрыллі ст.лейтэнант Ганчароў зрабіў 221 баявы вылет на разведку і бамбардзіроўку ваен. аб’ектаў праціўніка. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́Л (ад лац. generalis агульны, галоўны),
1) воінскае званне (чын) вышэйшага каманднага саставу ва ўзбр. сілах многіх краін свету. У Рэспубліцы Беларусь існуюць наступныя званні: генерал-маёр, генерал-лейтэнант, генерал-палкоўнік.
2) Службовая асоба земскіх судоў у ВКЛ, галоўны возны. Выбіраўся ваяводамі, старостамі і павятовай шляхтай з асоб, якія мелі нерухомую маёмасць у дадзеным ваяводстве або павеце. Зацвярджаўся на пасаду вял. князем. На першай сесіі земскага суда прымаў адпаведную прысягу. Мог выконваць абавязкі і за межамі свайго павета або ваяводства па ўсёй тэр.ВКЛ.
3) Тытул кіраўніка ордэна езуітаў, а таксама некат. інш. каталіцкіх манаскіх ордэнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЛЁЎ Мікіта Рыгоравіч (27.5.1896, в. Лучын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.8.1955),
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейтэнант (1945). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, ваяваў на Туркестанскім фронце. З пач.Вял.Айч. вайны на Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел., 4-м Укр. франтах: нам. камандзіра, камандзір дывізіі, нач. штаба арміі. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі (Чавусаў, Слаўгарада, Рагачова, Магілёва, Мінска, Гродна), Чэхаславакіі. З 1946 у апараце Мін-ва абароны, у 1951—53 нач. кафедры Сярэднеазіяцкага ун-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Ерафей Уладзіміравіч (19.11.1903, в. Шалаеўка Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.4.1987),
генерал-лейтэнант (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае пях. вучылішча (1931), курсы «Выстрал» (1940), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1925. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт. і 1-м Бел. франтах: камандзір палка, нач. штаба, камандзір стралк. дывізіі, корпуса. Войскі 16-га корпуса на чале з Дабравольскім вызначыліся ў студз. 1945 у баях на р. Вісла каля г. Казімеж (Польшча) пры прарыве абароны і разгроме праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.