Буйное злучэнне ваенных караблёў ці самалётаў. Цёмнай ліст ападаў скай ноччу эскадра мінаносцаў пакінула рэйд і стала ў баявым парадку рухацца на подступы да Петраграда.Хведаровіч.
[Фр. escadre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕТО́Л, N-метыл-n-амінафенолсульфат,
хімічнае арган.злучэнне з групы араматычных амінаў, CH3NHC6H4OH∙1/2H2SO4. Бясколернае крышт. рэчыва (на паветры цямнее), плавіцца з раскладаннем (tпл 240—260 °C). Раствараецца ў вадзе, этаноле. Выкарыстоўваюць у фатаграфіі як праявіцель пераважна ў сінергічнай камбінацыі з гідрахінонам (метол-гідрахінонавыя праявіцелі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІЦІ́Н (ад грэч. chitōn адзенне, скура, абалонка),
прыроднае злучэнне з групы поліцукрыдаў; асноўны кампанент вонкавага шкілета (кутыкулы) членістаногіх і інш. беспазваночных, кампанент клетачнай сценкі грыбоў і бактэрый. Выконвае ахоўную і апорную функцыі, забяспечвае трываласць клетак. Паводле будовы, фіз.-хім. уласцівасцей і біял. ролі аналагічны цэлюлозе раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛАРАФО́С, трыхларфон,
[CCl3CH(OH)P(O)(OCH3)2], фосфарарганічнае злучэнне, інсектыцыд і акарыцыд кантактнага і сістэмнага дзеяння.
Крышталічны парашок, tпл 83—84 °C. Раствараецца ў вадзе, бензоле, хлараформе, бензіне. Выкарыстоўваюць у барацьбе са шкоднікамі с.-г. культур і лесу, быт. насякомымі і эктапаразітамі жывёл. Сярэднетаксічны для жывёл і чалавека. ГДК 0,5 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭМЕНТЫ́Т,
хімічнае злучэнне жалеза і вугляроду Fe3C, якое мае ў сабе 6,67% С; фазавая і структурная складальная жалезавугляродзістых сплаваў, карбід жалеза (гл.Карбіды). Характарызуецца значнай цвёрдасцю і крохкасцю. Вылучаецца з вадкага расплаву аўстэніту і ферыту. Уваходзіць у склад перліту, сарбіту, траастыту, ледэбурыту і прадуктаў водпуску сталі.