ЦЭМЕНТЫ́Т,

хімічнае злучэнне жалеза і вугляроду Fe3C, якое мае ў сабе 6,67% С; фазавая і структурная складальная жалезавугляродзістых сплаваў, карбід жалеза (гл. Карбіды). Характарызуецца значнай цвёрдасцю і крохкасцю. Вылучаецца з вадкага расплаву аўстэніту і ферыту. Уваходзіць у склад перліту, сарбіту, траастыту, ледэбурыту і прадуктаў водпуску сталі.

т. 17, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)