horrific [həˈrɪfɪk] adj. жахлі́вы, здо́льны выкліка́ць страх; ве́льмі ке́пскі;

He had a horrific trip. У яго было жудаснае падарожжа.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fully-fledged [ˌfʊliˈfledʒd] adj.

1. апе́раны і здо́льны лята́ць (пра птушаня)

2. по́ўнасцю абу́чаны, падрыхтава́ны (пра розных спецыялістаў); паўнапра́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абарача́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Здольны вяртацца ў свой першапачатковы, зыходны стан. Абарачальныя працэсы. Абарачальныя рэакцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяшча́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны ўмясціць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.; ёмісты. Змяшчальны бак. Змяшчальнае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

селько́р, ‑а, м.

Сельскі карэспандэнт. А Павел Вароніч быў сапраўдны селькор. Смелы і здольны. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДО́НАР у фізіцы,

дэфект крышт. рашоткі паўправадніка (напр., дамешкавы атам), здольны аддаваць электроны ў зону праводнасці. Тыповыя Д. для германію Ge і крэмнію Si — атамы элементаў V групы перыядычнай сістэмы (фосфар P, мыш’як As, сурма Sb). Гл. таксама Акцэптар, Паўправаднікі.

т. 6, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАКЕТАНО́СНАЯ АВІЯ́ЦЫЯ,

ва ўзброеных сілах шэрагу краін назва ваен. авіяцыі, аснашчанай самалётамі-ракетаносцамі і верталётамі (з 1980-х г.), якія здольны прымяняць кіроўныя і некіроўныя ракеты розных класаў і прызначэння («паветра—зямля», «паветра—паветра» і «паветра—карабель»), Гл. таксама Ракета-носьбіт.

т. 13, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прадукты́ўны

(лац. productivus)

1) плённы, здольны ствараць нешта каштоўнае;

2) здольны ўтвараць новыя словы (напр. п. суфікс).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

all-around

[,ɔləˈraʊnd]

adj.

1) усебако́вы; здо́льны, зда́тны

2) унівэрса́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

volant

[ˈvoʊlənt]

adj.

1) лётны, здо́льны лётаць

2) шпа́ркі, жва́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)