дубі́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Памяшканне, дзе дубяць шкуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звераво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па звераводстве; зверагадовец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індыві́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і індывідуум.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канакра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Злодзей, які крадзе коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

моваве́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і мовазнавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаго́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Дрэннае, з дажджом або снегам, надвор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабы́ць (дзе-н.) verwilen vi, bliben* vi (s); sich ufhalten* (затрымацца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ле́жбішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Месца на сушы, дзе ляжаць гуртамі некаторыя марскія жывёлы.

Л. марскіх коцікаў.

2. Месца, дзе ляжыць, хаваецца звер.

3. Лежыва.

|| прым. ле́жбішчны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́сека, -і, ДМ -сецы, мн. -і, -сек, ж.

1. Высечаная дзялянка лесу; месца, дзе высечаны лес.

Раскарчоўваць пасеку.

2. Месца, дзе размешчаны вуллі з пчоламі і спецыяльныя будынкі.

|| прым. па́сечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турма́, -ы́, мн. ту́рмы іліч. 2, 3, 4) турмы́, ту́рмаў, ж.

1. Месца зняволення, будынак, дзе ўтрымліваюцца асобы, пазбаўленыя волі.

Сядзець у турме.

2. Пакаранне зняволеннем.

Прайсці праз турму.

3. перан. Месца, дзе прыгнятаюць, дзе цяжка жывецца.

Турма плача па кім (разм., неадабр.) — пра таго, хто заслугоўвае пакарання.

|| прым. турэ́мны, -ая, -ае.