бел. танцоўшчык і балетмайстар 2-й пал. 18 ст.Італьянец па паходжанні. У 1780-я г. балетмайстар Шклоўскага тэатра Зорыча і педагог Шклоўскай балетнай школы. Падрыхтаваў 20 прыгонных танцоўшчыц і танцоўшчыкаў, сярод якіх К. і П.Азарэвічы, К.Буткевіч і інш. Выкладаў сцэн. танцы ў Шклоўскім кадэцкім корпусе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Italian
[ɪˈtæljən]1.
adj.
італья́нскі, італі́йскі
2.
n.
1) італья́нец -ца m., італья́нка f.
2) італья́нская мо́ва
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пасміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Тое, што і пасмейвацца. Дзед Талаш задаволена пасміхаецца: яго ваякі ведаюць службу.Колас.[Вера] пачала па-руску, паспрабавала па-нямецку, а італьянец стаяў і пасміхаўся сваім вялікім ротам з роўнымі белымі зубамі.Мікуліч.Ну а мяне Празвалі ўсе «паэтам» І пасміхаліся, Нібыта з дзівака.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЭ́НА (Вікенцій Францавіч) (1745, г. Фларэнцыя, Італія — 17.5.1820),
мастак-дэкаратар і архітэктар. Італьянец па паходжанні, працаваў у Польшчы (1780—83) і Расіі (1783—1802). У 1790-я г. надбудоўваў галерэі і афармляў інтэр’еры палаца ў Паўлаўску, часткова перабудоўваў палацы ў Гатчыне і Пецярбургу (Каменнавостраўскі палац), па-новаму апрацаваў іх інтэр’еры. Лепшы яго твор — Румянцаўскі абеліск на Марсавым полі (1798—99; цяпер каля будынка АМ у С.-Пецярбургу). У 1797—1800 па праекце В.Бажэнава будаваў Міхайлаўскі (інжынерны) замак у Пецярбургу.
удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Літве, грамадскі дзеяч, спявак, танцмайстар. Італьянец па паходжанні. З 1842 жыў у Вільні. Быў настаўнікам спеваў у Дваранскім ін-це, выступаў як спявак. Наведваў з канцэртамі Мінск, Віцебск, інш. гарады Беларусі. У 1862 разам з К.Каліноўскім увайшоў у Літоўскі правінцыяльны камітэт, рыхтаваў падп. выданні. У лют. 1863 высланы ўладамі (паводле іншых звестак уцёк) за мяжу, дзе закупляў зброю для паўстанцаў. Удзельнік Парыжскай камуны 1871, капітан, камандзір эскадрона ў злучэннях В.Урублеўскага. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НЦА (Lanza) Марыо. [сапр.Какоца
(Cocozza) Альфрэда; 31.1.1921, г. Філадэльфія, ЗША — 7.10.1959], амерыканскі спявак (тэнар); прадстаўнік школы бельканта. Па нацыянальнасці італьянец. Валодаў голасам рэдкай сілы і прыгажосці. Дэбютаваў у 1942 у партыі Фентана («Віндзорскія кумачкі» О.Нікалаі) у пастаноўцы С.Кусявіцкага на Танглвудскім фестывалі (каля г. Бостан). З 1946 гастраліраваў як канцэртны спявак, выступаў у опернай трупе Новага Арлеана. Сярод партый: Каварадосі, Пінкертон («Тоска», «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні),
Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі). Зняўся ў муз. фільмах «Вялікі Каруза», «Серэнада», «Улюбёнец Нью-Йорка» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́НІ (Фёдар) (сапр.Фідэліо) Антонавіч (10.6.1799, г. Мілан, Італія — 11.9.1875),
рускі мастак. Італьянец па паходжанні. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1809—18) у А.Іванава, А.Ягорава, В.Шабуева. У 1818—36 працаваў у Італіі. Праф. (з 1836) і рэктар (1855—71) Пецярбургскай АМ. Яго раннія творы напоўнены грамадз. пафасам («Смерць Камілы, сястры Гарацыя», 1824) і рамант. эмацыянальнасцю («Партрэт З.Валконскай у касцюме Танкрэда», 1820). З 1830-х г. у творчасці Бруні з’яўляюцца рэліг.-містычныя тэндэнцыі рус.рамантызму («Медны змій», 1827—41). З канца 1840-х г. Бруні — на чале рус.Акадэмізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЦІ́НІ (Putini, Puttini) Антоніо, танцоўшчык і балетмайстар 2-й пал. 18 ст. Па паходжанні італьянец. Працаваў у Італіі і Аўстрыі. Па запрашэнні кн. Г.Ф.Радзівіла з 1756 у Слуцку (Мінская вобл.). У 1756 навучаў танцам кадэтаў, выступаў у прыдворным т-ры, разам з Л.Дзюпрэ стварыў Слуцкую балетную шкалу (у 1758 паказаў школьны спектакль «Балет на тры пары»). У 1756, 1757, 1759 выступаў як саліст на сцэне Нясвіжскага т-ра ў складзе Слуцкага балета. З 1760 у Нясвіжы па распараджэнні М.К.Радзівіла Рыбанькі, з 1771, пакінуўшы сцэну, стаў прыдворным танцмайстрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
турнэ́, нескл., н.
1. Падарожжа па кругавому маршруту. Студэнты розных маскоўскіх вышэйшых навучальных устаноў робяць турнэ па Савецкай краіне.«Звязда».//Разм. Паход, паездка. Пасля гэтага турнэ ляснічага па ўсіх кварталах многія леснікі былі выкліканы ў канцылярыю.Сіняўскі.
2. Паездка артыстаў, спартсменаў на гастрольныя выступленні, спаборніцтвы і пад. Вядомы імпрэсарыо італьянец Латуза запрапанаваў мне гастрольнае турнэ па Еўропе.Рамановіч.
[Фр. tournee.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІНС ((Ince) Томас Харпер) (6.11.1882—19.11.1924),
амерыканскі рэжысёр, прадзюсер. Адзін з заснавальнікаў амер. кінематаграфіі. З 1899 выступаў як танцор, спявак, акцёр. З 1911 рэжысёр у кіно. У 1912 заснаваў фірму «Кей Бі». Упершыню ўвёў сістэму прадзюсераў, «жалезны» сцэнарый (патрабаваў дакладнага выканання пастаноўкі), ствараў цыклы фільмаў з адным акцёрам у гал. ролі (пераважна вестэрны). У 1915 засн. кампанію «Трайэнгл» (з Д.Грыфітам і М.Сенетам), з 1918 у кампаніі «Арткрафт Парамаўнт». У 1921—24 прадзюсер кінакампаніі «Асашыэйтэд фёрст нэшанал». Сярод фільмаў: «Бітва каля Гетысберга» (1913), «Гнеў багоў» і «Тайфун» (1914, з рэж. Р.Баркерам), «Італьянец» (1915, з рэж. С.Сідні), «Цывілізацыя» (1916, з інш.рэж.). Лепшыя карціны вылучаюцца эпічным размахам, масавымі сцэнамі, драматызмам дзеяння, віртуозным мантажом.