oxidize

[ˈɑ:ksədaɪz]

v.

1) акісьля́ць (-ца)

2) іржаве́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

corrode

[kəˈroʊd]

1.

v.t.

разьяда́ць (іржо́ю); выпа́льваць (кіслато́ю)

2.

v.i.

іржаве́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

corrode [kəˈrəʊd] v.

1. раз’яда́ць;

Rust corrodes iron. Іржа раз’ядае жалеза.

2. іржаве́ць, ржаве́ць, каразі́раваць, падвярга́цца каро́зіі;

cau se metal to corrode выкліка́ць каро́зію мета́лу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Аржа́ ’іржа на металах і балотным месцы’ (Нас., Касп.), аржа́венне, аржа́вінне, аржа́вень ’балота’ (Нас., Мядзв., Касп., Гарэц.), ара́веники ’балотныя бесы’ (Нік. Очерки, 80), аржа́ўка ’пакрытая ржой рыба’ (Нас.), ’заліўны луг’ (Жд.) > аржаве́цьіржавець’ (Др.-Падб., Гарэц.). Гл. іржа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Rost

I

m -es іржа́;

~ nsetzen іржаве́ць;

vor ~ schützen засцерага́ць ад іржы́

II

m -es, -e тэх. рашо́тка; каласнікі́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rust

[rʌst]

1.

n.

1) іржа́ f.

2) іржа́ f. (хваро́ба збо́жжавых расьлі́наў)

3) руды́ ко́лер

2.

v.

1) іржаве́ць, пакрыва́цца іржо́ю

2) прытупля́цца, карэ́ць (ад бязьдзе́йнасьці)

Don’t let your mind rust during vacation — Не дава́й сваі́м мазга́м прытупля́цца падча́с адпачы́нку

3.

adj.

іржа́вы; руды́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Іржа́1 ’чырвона-буры налёт на паверхні жалеза; прымесь вокіслаў жалеза ў балотнай вадзе; жоўта-аранжавыя плямы на паверхні раслін’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк.), іржаве́ц, іржа́віньня ’тс’ (Бяльк.), іржаві́нне ’балота з іржавай вадой’ (ТСБМ, Нас.), іржаве́ць. Рус. ржа, ржа́вчина, дыял. иржа́ ’ржа’, иржа́вец ’топкае месца, якое змяшчае многа жалезнай руды’, ’балота з жоўта-бурай вадой’, укр. ржа, іржа́, польск. rdza, в.-луж. zerz, zerzawc, н.-луж. rza, ст.-чэш. rzě, чэш. rez, славац. hrdza, славен. rja, серб.-харв. р̀ђа, балг. ръжда́, макед. ʼрѓа. Ст.-слав. ръжда, ст.-рус. ръжа. Пачатковае і‑ пратэтычнае. Прасл. *rъdja роднаснае літ. rùdas ’буры’, rūdìs ’іржа’, лат. ruds ’чырванаваты’, ст.-інд. rudhirās ’чырвоны, крывавы’, грэч. ερυθρός ’чырвоны’, ἐρυθρός ’іржа (на хлебе)’, лац. ruber ’чырвоны’, гоц. rauþs ’тс’, с.-в.-ням. rot ’іржа’; узыходзяць да і.-е. *reudh/*roudh‑ ’чырвоны’. Гл. Покарны, 1, 872–873; Махэк₂, 513; Фасмер, 3, 480, дзе іншая літ-ра. На іншай ступені чаргавання гл. ірдзець, руда, руды.

Іржа́2 ’жыта’ адзначана толькі ў слоўніку Бялькевіча (агульнабел. жыта), аднак прыметнік іржаны́, аржаны́ (гл.) пашыраны па усёй беларускай тэрыторыі. Вытворнае іржа́ніца ’жытняк’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. рожь, укр. рож, польск. reż, в.-луж. rož, rožka, н.-луж. rež, палаб. råz, чэш. rež, славац. raž, славен. , серб.-харв. ра̑ж, балг. ръж, макед. ʼрж. Беларуская форма з пратэзай і‑. Прасл. *rъžь мае дакладныя адпаведнікі ў балтыйскіх і германскіх мовах: літ. rugỹs, лат. rudzis, ст.-прус. rugis, ст.-ісл. rugr, ст.-сакс. roggo. Гл. Фасмер, 3, 493–494; Праабражэнскі, 1, 210–211; Махэк₂, 513. Версія пра запазычанне з цюркскіх ці фінскіх моў (Шрадар–Нерынг, 2, 266) непераканаўчая. Агляд іншых прапаноў гл. Фасмер, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)