heart-to-heart [ˌhɑ:ttəˈhɑ:t] adj. інты́мны, сардэ́чны, шчы́ры;

a heart-to-heart talk задушэ́ўная размо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

задушэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

Сардэчны, шчыры. Размова з капітанам атрымалася шчырай, задушэўнай. Краўчанка. Голас дзяўчыны, лагодны, задушэўны, навяваў успаміны аб далёкіх днях маладосці. Ваданосаў. // Інтымны, глыбока асабісты. Усе выхаванцы любяць Ніну Уладзіміраўну, давяраюць ёй самыя задушэўныя свае мары. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

inner [ˈɪnə] adj.

1. уну́траны;

an inner voice уну́траны го́лас

2. духо́ўны, інты́мны; патае́мны (пра думкі);

an inner life духо́ўны свет

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

intimate​2 [ˈɪntɪmət] adj.

1. блі́зкі;

an intimate friend блі́зкі ся́бра

2. (with) асабі́сты; патае́мны; інты́мны;

on intimate terms у інты́мных адно́сінах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

intymny

intymn|y

інтымны; прыватны; асабісты;

rozmowy ~e — інтымныя (прыватныя) размовы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

familiär a

1) фамілья́рны

2) нязму́шаны; інты́мны

3) надаку́члівы, назо́йлівы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

traut a

1) дарагі́, мі́лы, лю́бы

2) уту́льны і інты́мны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tráulich a уту́льны; інты́мны, шчы́ры;

im ~en Kréise у інты́мным асяро́ддзі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шчы́ры, -ая, -ае.

1. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты.

Ш. чалавек.

Шчырае прызнанне.

Гаварыць шчыра (прысл.). Сказаць ад шчырага сэрца.

2. Задушэўны, інтымны.

Шчырая размова.

3. Сардэчны, душэўны.

Шчырая сяброўка.

4. Пазбаўлены прытворства.

Шчырае шкадаванне.

5. Старанны; верны, адданы, заўзяты.

Шчырая праца.

Ш. змагар за светлую будучыню.

Ш. следапыт.

6. Просты, даверлівы.

Ш. чалавек усяму верыць.

7. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.

Ш. бор.

Шчырае золата.

◊

Шчырая праўда — сама праўда.

|| наз. шчы́расць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КУР’Я́Н Уладзімір Мітрафанавіч (н. 25.3.1954, Мінск),

бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1984, клас Дз.Смольскага). З 1984 заг. муз. часткі Нац. акад. т-ра імя Я.​Купалы.

Яго творчасць адметная тэатральнасцю мыслення, спалучэннем сучасных сродкаў выразнасці акад. і масавых жанраў, нац. характэрнасцю, незвычайнымі тэмбрава-каларыстычнымі вырашэннямі. Сярод твораў: рок-опера «Масфан» на ўласнае лібрэта (паст. 1976), опера «Фантазія» паводле Казьмы Пруткова (1984), мюзіклы «Ідылія» паводле В.​Дуніна-Марцінкевіча (паст. 1993) і «Карлік Нос» паводле В.​Гаўфа (паст. 1998), вак.-сімф. паэма «Памяці маці» на словы Р.​Барадуліна (1985), канцэрт для цымбалаў і камернага арк. (1989); сюіта «Капыльскія дудары», паэмы «Жураўліная песня Палесся» і «Курган» для нар. арк., «Вясковая сюіта» для ансамбля нар. інструментаў, варыяцыі «Перазвоны» для цымбалаў, сюіта для фп. і чытальніка «Вясёлая нядзелька», вак. цыкл на вершы Р.​Бёрнса, «Чатыры сны» для голасу і альта, 3 стр. квартэты (1984, 1987, 1990); музыка да драм. спектакляў («Гаральд і Мод» К.​Хігінса і Ж.​К.​Кар’ера, «Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.​Чарота, «Тутэйшыя» Я.​Купалы, «Дракон» Я.​Шварца, «Інтымны тэатр Е.​Міровіча»), кінафільмаў і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.

Р.​М.​Аладава.

т. 9, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)