інты́мны, -ая, -ае.

1. Глыбока асабісты, патаемны, сардэчны, шчыры; які датычыцца пачуццяў.

Інтымная размова.

Інтымная лірыка.

2. Які датычыцца палавога жыцця, сексуальных адносін.

Інтымныя паслугі.

|| наз. інты́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інты́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. інты́мны інты́мная інты́мнае інты́мныя
Р. інты́мнага інты́мнай
інты́мнае
інты́мнага інты́мных
Д. інты́мнаму інты́мнай інты́мнаму інты́мным
В. інты́мны (неадуш.)
інты́мнага (адуш.)
інты́мную інты́мнае інты́мныя (неадуш.)
інты́мных (адуш.)
Т. інты́мным інты́мнай
інты́мнаю
інты́мным інты́мнымі
М. інты́мным інты́мнай інты́мным інты́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інты́мны в разн. знач. инти́мный;

~нае жыццё — инти́мная жизнь;

~ная размо́ва — инти́мный разгово́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інты́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Глыбока асабісты, патаемны, запаветны. Інтымнае жыццё. □ Лясніцкаму не заўсёды падабаліся жарты камандзіра і асабліва яго празмерная цікавасць да асабістых інтымных перажыванняў і пачуццяў камісара. Шамякін. Такая ўзнагарода была для Сушкевіча нечаканай. Праўда, былі іншы раз думкі аб гэтым. Але гэта былі самыя інтымныя думкі, якіх ён саромеўся нават сам. Дуброўскі. // Які датычыцца пачуццяў; сардэчны, любоўны. Інтымныя прыгоды. Інтымная лірыка. □ [Змітрок] ведаў, што пра Іну.. [Галі] расказваў Іван. Але не тое, што дзяўчына ведае аб яго інтымных справах з Інай, непакоіла яго. Ваданосаў.

2. Блізкі, сяброўскі, сардэчны. Анцыпік як бы прадчуваў замах свайго суседа і стараўся ўхіліцца ад усякіх адкрытых і інтымных гутарак. Колас. Успаміны-развагі паэта ўзрушаюць асабліва таму, што вядуцца яны ў вельмі даверлівым, інтымным тоне, надзвычай проста і натуральна. Ярош.

[Фр. intime.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інты́мны intm, vertrut, vertrulich; nnig (сардэчны, шчыры)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інты́мны

(фр. intime, ад лац. intimus = асабісты, унутраны)

1) глыбока асабісты, патаемны; сардэчны (напр. і-ыя перажыванні);

2) блізкі, прыязны, таварыскі (напр. і-ыя адносіны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інты́мны

(фр. intime, ад лац. intimus = caмы глыбокі, унутраны)

1) глыбока асабісты, патаемны, сардэчны (напр. і-ыя перажыванні);

2) блізкі, прыязны, таварыскі, пазбаўлены афіцыйнасці (напр. і-ая абстаноўка).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ліры́чна-інты́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ліры́чна-інты́мны ліры́чна-інты́мная ліры́чна-інты́мнае ліры́чна-інты́мныя
Р. ліры́чна-інты́мнага ліры́чна-інты́мнай
ліры́чна-інты́мнае
ліры́чна-інты́мнага ліры́чна-інты́мных
Д. ліры́чна-інты́мнаму ліры́чна-інты́мнай ліры́чна-інты́мнаму ліры́чна-інты́мным
В. ліры́чна-інты́мны (неадуш.)
ліры́чна-інты́мнага (адуш.)
ліры́чна-інты́мную ліры́чна-інты́мнае ліры́чна-інты́мныя (неадуш.)
ліры́чна-інты́мных (адуш.)
Т. ліры́чна-інты́мным ліры́чна-інты́мнай
ліры́чна-інты́мнаю
ліры́чна-інты́мным ліры́чна-інты́мнымі
М. ліры́чна-інты́мным ліры́чна-інты́мнай ліры́чна-інты́мным ліры́чна-інты́мных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

инти́мный інты́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інты́мнасць ж. инти́мность; см. інты́мны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)