Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
stocktaking[ˈstɒkˌteɪkɪŋ]n.
1. пералі́к тава́ру, інвентарыза́цыя
2. агля́д, крыты́чны ана́ліз (палітыкі, падзей і да т.п.), пераацэ́нка кашто́ўнасцей
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ФЛАРЫ́СТЫКА,
раздзел батанікі, які вывучае відавы склад раслін (флору) на пэўнай прыроднай або адм. тэрыторыі. Асн. задача — інвентарызацыя флоры адм. структур краіны, асобных краін, кантынентаў, Зямлі, аналіз і выданне абагульняльных зводак і вызначальнікаў. Ф. звязана з сістэматыкай, геаграфіяй раслін. палеабатанікай. На Беларусі фларыстычныя даследаванні ў канцы 18 ст. праводзіў Ж.Э.Жылібер, у 19 ст. — У.С.Дактуроўскі, Ю.К.Пачоскі, Г.І.Танфільеў і інш., у 20 ст. — Г.М.Высоцкі, Н.В.Казлоўская, В.А.Міхайлоўская, В.С.Палянская і інш.
Літ.:
Толмачев А.И. Введение в географию растений. Л., 1974;
Козловская Н.В. Флора Белоруссии, закономерности ее формирования, научные основы использования и охраны. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
inwentaryzacja
inwentaryzacj|a
ж.інвентарызацыя;
sporządzić ~ę — зрабіць інвентарызацыю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СПРАВАЗДА́ЧНАСЦЬ,
сістэма паказчыкаў, якая характарызуе вынікі работы прадпрыемства (установы, арг-цыі, фірмы) за пэўны перыяд. Дае магчымасць рабіць абагульняльныя вывады пра эканам. дзейнасць галіны, рэгіёна і ўсёй нар. гаспадаркі краіны, весці кантроль за гасп. і фін. дзейнасцю дзярж. прадпрыемстваў. Падаецца вышэйшым галіновым арг-цыям, а таксама органам статыстыкі, Мін-ву фінансаў і Нацбанку Рэспублікі Беларусь. Адрозніваюць С.: статыстычную (па асобных відах дзейнасці) і бухгалтарскую (па ўсёй дзейнасці), унутрыгадавую (пяцідзённую, дэкадную, месячную, квартальную, паўгадавую) і гадавую. Статыстычная С. падзяляецца на агульнадзяржаўную, унутрыведамасную, тыпавую і спецыялізаваную. Агульнадзяржаўная — абавязковая для прадпрыемстваў і арг-цый усіх мін-ваў і ведамстваў рэспублікі; унутрыведамасная (галіновая) ужываецца толькі ў межах пэўнай галіны; тыпавая — агульная для ўсіх галін эканомікі; спецыялізаваная ўжываецца ў галінах, якія маюць спецыфічныя асаблівасці. Гл. таксама Баланс, Бухгалтарскі ўлік, Інвентарызацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рамане́нт ’прагул’ (Касп.), рэманэ́нт (реманэ́нтъ) ’незаплачаны доўг, што застаецца па-за разлікам’ (Нас.), сюды ж рамарэ́нт ’штраф, няўстойка’ (Касп.), ramarént ’задоўжанасць у сэнсе помсты’ (Варл.). Паводле Насовіча (там жа), слова “запазычана ад польскіх памешчыкаў”, ад лац.remanens ’што застаўся ў наяўнасці, астаткавы’, параўн. сучаснае польск.remanent ’пераўлік, інвентарызацыя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ФІНА́НСАВЫ КАНТРО́ЛЬ,
форма дзяржаўнага кантролю, які ажыццяўляецца ў працэсе ўтварэння, размеркавання і выкарыстання фондаў грашовых сродкаў у нар. гаспадарцы. Яго асн. прызначэнне: з дапамогай фін. форм і метадаў забяспечыць праверку законнасці і правільнасці, а таксама эфектыўнасці выкарыстання грашовых фондаў дзяржавы, прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў. Ф.к. з’яўляецца адным з інструментаў гасп. механізма і выкарыстоўваецца ў ходзе складання і выканання фін. планаў і каштарысаў, праверкі эфектыўнасці выкарыстання ў кіраўніцтве эканомікай таварна-грашовых адносін і эканам. рычагоў (цана, прыбытак, бюджэт і інш.). Гал. прынцыпы Ф.к.: галоснасць, рэгулярнасць, усеагульнасць, рэзультатыўнасць. Па формах правядзення Ф.к. падзяляецца на папярэдні, бягучы і Наступны. Папярэдні Ф.к. ажыццяўляецца перад афармленнем фінансава-гасп. аперацый і накіраваны на папярэджанне парушэнняў законаў і нерацыянальнага расходавання сродкаў. Бягучы Ф.к. праводзіцца ў час афармлення аперацый па паступленні даходаў, расходаванні грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей і інш.; наступны Ф.к. — пасля правядзення гасп.-фін. аперацый. Асн. метады Ф.к.: падліковыя праверкі бухгалтарскіх балансаў і справаздач, аналіз гасп. дзейнасці, сустрэчныя праверкі, інвентарызацыя таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, рэвізіі.