інвентарыза́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
інвентарыза́цыя |
| Р. |
інвентарыза́цыі |
| Д. |
інвентарыза́цыі |
| В. |
інвентарыза́цыю |
| Т. |
інвентарыза́цыяй інвентарыза́цыяю |
| М. |
інвентарыза́цыі |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
інвентарыза́цыя ж. инвентариза́ция;
і. шко́льнай маёмасці — инвентариза́ция шко́льного иму́щества
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
інвентарыза́цыя, ‑і, ж.
Праверка наяўнасці і стану маёмасці прадпрыемства, установы, арганізацыі шляхам падліку, вопісу яе. Інвентарызацыя школьнай маёмасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інвентарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Зрабіць (рабіць) вопіс інвентару.
І. маёмасць.
|| наз. інвентарыза́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
инвентариза́ция інвентарыза́цыя, -цыі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рамане́нт ’прагул’ (Касп.), рэманэ́нт (реманэ́нтъ) ’незаплачаны доўг, што застаецца па-за разлікам’ (Нас.), сюды ж рамарэ́нт ’штраф, няўстойка’ (Касп.), ramarént ’задоўжанасць у сэнсе помсты’ (Варл.). Паводле Насовіча (там жа), слова “запазычана ад польскіх памешчыкаў”, ад лац. remanens ’што застаўся ў наяўнасці, астаткавы’, параўн. сучаснае польск. remanent ’пераўлік, інвентарызацыя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
переучёт м.
1. (векселей) перадыскантава́нне, -ння ср.;
2. (товаров и т. п.) перападлі́к, -ку м.; (инвентаризация) інвентарыза́цыя, -цыі ж.;
переучёт това́ров перападлі́к (інвентарыза́цыя) тава́раў;
магази́н закры́т на переучёт магазі́н зачы́нены на перападлі́к;
3. (перерегистрация) пераўлі́к, -ку м.; перарэгістра́цыя, -цыі ж.;
переучёт военнообя́занных пераўлі́к (перарэгістра́цыя) ваеннаабавя́заных;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)