świerk

м. ёлка, яліна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Fchte

f -, -n е́лка, ялі́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Tnne

f -, -n е́лка, ялі́на, пі́хта

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

fir

[fɜ:r]

n.

пі́хта f.; ялі́на, е́лка f., е́лачка f., dim.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

замшэ́лы і заімшэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Аброслы, пакрыты мохам. Замшэлая страха. Замшэлы камень. □ Замшэлая яліна выцягнула, як руку, вялізны касматы сук на поўдзень. Лынькоў. У ззянні песцяцца бярозы,.. І роняць сокі — шчасця слёзы — На заімшэлыя камлі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луці́ца ’сасна з тонкай абалонкай, моцнае бервяно з якой мае тонкія валокны’ (Маш.; лоеў., Мат. Гом.), ’лаза’, ’драўніна без сучкоў’ (Ян.). Укр. кіеўск. лути́ця ’малады слой дрэва, які знаходзіцца адразу пад карой’, жытом. лути́ця, лути́чина, лутичі́на ’стрыжань сасны ці елкі’, ’смалістая сасна або яліна’ (ЛАПП). Да лут1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёлка (Кіс., Шат., Касп., ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Яруш., БРС) ’ёлка, Picea excelsa Link’ (гл. таксама яліна) узводзіцца да *edlъka, edlь. Формы з ‑ъка‑суфіксацыяй маюць вельмі абмежаваны характар: галоўным чынам беларуска-руская тэрыторыя. Прасл. edlь, edla маюць рэфліксацыі ва ўсіх слав. мовах і дакладныя паралелі (для прасл. edla) у балт.: ст.-прус. addle, літ. ẽglė, лат. egle (Трубачоў, Эт. сл. 6, 14–15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́йка1 ’лаянка’, ’вымова’ (Нас.), укр., рус. лайка ’тс’, ’буркун, сварлівы’. Да ла́яць, ла́яцца (гл.). Утворана, як бойка, сварка і інш. Аб суф. ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46–48.

Ла́йка2 ’жэрдка ў ёўні для прыціскання снапоў’, ’жэрдка ў ёўні, на якую насаджвалі снапы для сушкі’ (воран., Шатал.). Відавочна, у выніку перастаноўкі й ∼ л. Параўн. малар. ялка ’елка, яліна’ (Нар. лекс.), бых. яллё ’шост, які выкарыстоўваўся пры плаванні на лайбах і берлінах’ (Рам., 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудрадрэ́ва ’лістоўніца, Larix europae a DC.’ (Касп.) у выніку намінацыі польск. mądre drzewo, якое з modre drzewo (Брукнер, 343), дзе modre ’блакітнае’ (карона дрэва мае фіялетава-сіняе адценне — вынік народнай этымалогіі з польск. modrzew ’лістоўніца’. Яно сапраўды ўтварылася пад уздзеяннем прыметніка modry ’сіні’ на brzem, якое з чэш. břím, dřín, dřeň). Паводле Махэка₂ (73), прасл. brinъ (параўн. славац. brin ’ядловец’, brinaяліна’) з’яўляецца яшчэ праеўрапейскім словам, якое атаясамліваецца са ст.-грэч. πρῖυος ’дуб каменны, Quercus ііех’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Май1 ’пяты месяц каляндарнага года’ (ТС, Бес., Гарэц., Ян., Шат., Касп., Бяльк., драг. КЭС). Укр. май, польск. maj, ст.-рус., ст.-слав. маи ’тс’. Запазычана з лац. māius праз с.-грэч. (μάϊος) і ст.-слав. Магло ўспрымацца непасрэдна праз навучанне ў школах, пашыраючыся сярод простага люду (Фасмер, 2, 559; Бернекер, 2, 8; Брукнер, 317; Махэк₂, 348, БЕР, 3, 615). Сюды ж майскі (ТСБМ), майскі жук (Бяльк.).

Май2 ’першая зелень ліставых дрэў, якой прыбіраюць хаты на сёмуху’ (Нас., ТСБМ, Сержп. Прымхі, Фалют., Янк. 3.. Ян., Шн., Рам. 8, Мядзв., Жд. 1, Шат., Бяльк., Мат. Гом., Растарг.; пух., Бел. дыял.; в.-дзв., Шатал., ТС), ’адзначэнне дзядоў на сёмуху’ (Кліх), ’зялёны аір, які раскідваюць па падлозе і дарожках у дзень Сашэсця Св. Духа’ (Нас.), ’бярозавае галлё, якое падсцілаюць пад стог’ (круп., Нар. сл.), віц. маінка ’галінка, якую ўтыкалі на капусную градку пасля таго, як «развівалі» бярозу на сёмуху’ (Сакалова, Обряды, 190). Укр. зах. май ’зелень’, ’маладое дрэва, прыбранае стужкамі, ці галіны, якімі прыбіраюць хату, падвор’е’, польск. maj ’зялёныя галіны, зелень’, majowy ’зялёны’, majówka (фалькл.) ’май, дрэўца на сёмуху’; н.-луж. maja, в.-луж. meja, mejka ’ўрачыста азлобленае маладое дрэва’, чэш. máje, máj, мар. mája ’высокае стройнае дрэва, якое ставіцца на 1 Мая або ў іншыя святы’, ’перыяд росквіту, свежасці ў прыродзе’, славац. máj ’вясна’, ’сімвал вясны — высокая азлобленая яліна, якую хлопец ставіць перад 1 Мая ля вакна сваёй каханай’, славен. máj, mláj ’аздобленая яліна, пастаўленая з выпадку якой-небудзь урачыстасці’. Хаця вяснова-летні абрад, звязаны з культам зялёнага дрэва, вядомы ўсім славянам, аднак лексема май і вытворныя пашыраны толькі на захадзе слав. тэрыторыі, на Беларусі і Украіне. Можна меркаваць, што лексема запазычана з ням. Mei (тое ж Махэк₂, 348). У бел. і ўкр. гаворкі — з польск. мовы. На Беларусі май2 злілося з май1.

Май3 у выразе буў — і як май змаеў ’раптоўна прапаў’ (саліг., Нар. словатв.; ТС), укр. май‑май‑май ’аб хуткіх рухах, калі махаюць, або што-небудзь уецца’, маяти ’махаць, рухацца туды-сюды’, майдати ’віляць хвастом’, рус. ма́ять ’махаць’ (і інш.: мая́к, мая́чить, маятник); польск. majaczyć ’быць ледзь бачным’, ’кружыцца’, н.-луж. mawaś ’махаць’, в.-луж. majkać ’гладзіць, песціць’, чэш. mávati ’махаць’, славац. mávať ’тс’, славен. májati ’рухацца туды-сюды’, прасл. корань ma‑. Мае балт. адпаведнікі: літ. móti, лат. māt ’махаць’ (Махэк₂, 355; Фасмер, 2, 587). Гл. таксама махаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)