sterile [ˈsteraɪl] adj.

1. бяспло́дны; я́лавы;

sterile soils бяспло́дныя зе́млі; я́лавіна

2. шэ́ры, неціка́вы;

sterile debates бясплённыя дэба́ты

3. стэры́льны; стэрылізава́ны;

sterile bandages перавя́зачныя матэрыя́лы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аблога, цаліна, ялавіна, навіна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

перело́г м., с.-х.

1. я́лавіна, -ны ж.; (залежь) абло́га, -гі ж.;

2. (поле под паром) папа́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сці́ла Неаранае цвёрдае роўнае поле пасля зімы; ялавіна (Ст.-дар.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Пералог ’луг сярод поля ці сярод лесу’ (Шат.), ’аблога’ (Нар. Гом.), ’ялавіна’ (не сеіць год ці два) (стаўб., Сл. ПЗБ). Укр. перелі́г ’некалькі гадоў неапрацоўваемая зямля’, рус. перело́г ’парослая травой ці лесам зямля’, ’незаараная палоска раллі’, польск. przełóg, чэш. příloh, славац. prieloh, славен. prélog, prẹ́log, серб.-харв. prijȅlog, макед. прелог, балг. пре́лог. Прасл. *per‑logъ; да пера- і ляжа́ць (гл.), бо зямля “пералежвае” (Лекс. Палесся, 42); Банькоўскі (2, 861) мяркуе, што зыходнае значэнне ў польск. przełożyć ’пераўтварыць пашу ў раллю’; параўн. адло́г ’пакінутая (“адложаная”) зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цаліна́

1. Поле, якое ўзарана і засеяна ўпершыню (БРС); абложная зямля (Зах. Бел. Др.-Падб., Сал., Слаўг., Сміл., Ст.-дар.). Тое ж ялавіна́ (Тур.), навіна́ (Слаўг.).

2. Гурбы намеценага снегу, цалік (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

sterile

[ˈsterəl]

adj.

1) стэры́льны, стэрылізава́ны

2) неўрадлі́вы, бяспло́дны

sterile land —

а) абло́га, я́лавіна f.

б) неўрадлі́вая зямля́

3) бяспло́дны, я́лавы

a sterile cow — я́лавая каро́ва, я́лаўка f.

4) няпло́дны (пра расьлі́ны)

sterile flower — пустацьве́т -а m.

5) бяспло́дны, бясплённы, які́ не дае́ вы́нікаў, бескары́сны (пра пра́цу, нату́гі)

sterile hopes — бяспло́дныя надзе́і

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пу́стка

1. Зарослы, запушчаны ўчастак поля (БРС).

2. Пустое, неўрадлівае поле (Выс. Касп., Стол.), ялавіна (Слаўг.). Тое ж пу́стата (Рэч.), пустальга́ (Слаўг.), пу́сташ (Росл. Бяльк., Слаўг.). пусты́р (Слаўг., Стол.).

3. Незасеянае поле (Росл. Бяльк.).

ур. Пу́сткі (поле) каля в. Кароцічы Стол.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Талака́1 ’калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ’; ’група людзей, запрошаных на дапамогу’ (Нас., Шымк., ТСБМ, Некр. і Байк., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ’грамадская дапамога ў працы’ (Сцяшк:, Бяльк.), ’дадатковая праца па жаданні ў часы прыгону’ (Федар. 4), ’грамадская дапамога аднаму чалавеку нешта перавозіць’ (Варл.), ’пасьба коней ноччу’ (Мат. Гом.), талака́ і тало́ка ’дапамога ў працы гуртам’ (Ласт.), тала́ка ’праца грамадой за пачастунак’ (Ян.), ’дапамога’ (Касп.), то́лака ’паншчына’ (капыл., ЛА, 3), то́лока ’група людзей, запрошаных на дапамогу’ (ТС), толо́ка ’тс’ (Вруб.), талако́ю ’гуртам’ (калінк., З нар. сл.). Укр. толо́ка́ ’праца гуртам для хуткага выканання вялікай па аб’ёме справы, на якую клічуць суседзяў, сваякоў, сяброў (без платы, за пачастунак’)’, рус. дыял. толо́ка ’тс’, польск. tłoka, каш. otłoka ’ўзаемная суседская дапамога на жніве’, славен. tláka, серб.-харв. тла́ка, балг. тлака́, макед. тлака ’тс’. З прасл. *tolka ’тс’, звязанае з *tolkti ’таўчы’. Адносна матывацыі параўн. талакня́ ’таўкатня’ (Жд. 2), тало́к ’натоўп’ (Сл. Брэс.). Сярод індаеўрапейскіх адпаведнікаў літ. talka ’талака’, лат. tàlka ’тс’, з іншым вакалізмам літ. telkti ’збіраць на талаку’, гэта, паводле Мартынава (Лекс. балтызмы, 25), дае падставы лічыць слова пранікненнем з балтыйскіх моў (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 24), што, аднак, немагчыма давесці (гл. Анікін, Опыт, 287 з літ-рай), як і адваротнае (Брукнер, 571–572). Старажытнае значэнне слова, відаць, звязана з архаічным спосабам калектыўнай малацьбы пры дапамозе жывёлы, гл. Мяркулава, Этимология–1974, 72. Агляд версій — Янышкава, Studia Etym. Brun., 6, 139–141. Параўн. талок, гл.

Талака́2ялавіна’ (Мат. Гом.), толока́ ’выган’ (Сл. Брэс.), тала́ка ’поле пад папарам’ (Ян.), тало́ка ’абложная зямля’ (б.-каш., добр., ЛА, 5), ’папар’ (гом., ЛА, 2), ’паша’ (паст., там жа), толо́ка ’папар’ (рэч., там жа), сюды ж талако́уе (tałakóŭja) ’патаптаныя логвы ў збожжы ці ў вялікай траве’ (Варл.), талакава́ць ’пуставаць некалькі гадоў (пра зямлю)’ (Ян.), толокова́ць ’таўчыся; бубнець’ (ТС). Укр. то́ло́ка ’пакінутае пад папар поле, на якім пасуць скаціну; вольная дзялянка каля сяла, дзе моладзь збіралася гуляць’, толо́ка ’горная раўніна, паша’, толокува́ти ’быць пад папарам (пра поле)’. З прасл. *tolk‑ ’таўчы, мяць, таптаць’, гл. папярэдняе слова (ЕСУМ, 5, 594; Фасмер, 4, 72; Брукнер, 571–572; Голуб-Ліер, 386; Махэк₂, 644).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)