стро́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць стройнага. І ў той меры, у якой вызвалялася .. [Люба] з-пад сваёй агіднай адзежы, выступала стройнасць яе цела ў вялікай гармоніі з яе тварам. Чорны. Уся работа ў маёнтку страціла сваю стройнасць і парадак. Ні пан, ні эканом не цікавіліся, як працуюць парабкі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

economy [ɪˈkɒnəmi] n.

1. экано́мія; беражлі́васць, ашча́днасць, economy class турысты́чны/туры́сцкі клас;

We flew economy class. Мы ляцелі эканом-класам.

2. экано́міка; гаспада́рка;

the national economy наро́дная гаспада́рка (краіны)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сцюа́рд

(англ. steward)

1) афіцыянт на пасажырскім судне ці пасажырскім самалёце;

2) кіраўнік буйной гаспадаркі, эканом у Англіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ікано́м ’кіраўнік маёнтка’, ’аканом у кляштары’, ’ашчадны гаспадар’ (Нас.), ікано́мія ’гаспода, панскі двор’ (Бяльк.), ст.-бел. икономъ, иканомаэканом, загадчык гаспадаркі’. Формы з пачатковым відаць, са ст.-рус. икономъ, икономия (XI–XII стст.) < грэч. οἰκονόμος, οἰκονομία. Гл. Фасмер, 2, 125. Няма падстаў прыцягваць польск. ekonom для тлумачэння ст.-бел. икономъ, як Булыка, Запазыч. Гл. аканом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́раста ‘выбраны або прызначаны ў абшчыне, арцелі; адказны класа, гурту і пад.’ (ТСБМ, Бяльк., Рам. 3), ‘сват на вяселлі’ (пін., Шатал.), ста́руста ‘тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. староста ‘службовая асоба, якая кіравала паветам у ВКЛ’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. ста́роста, рус. ста́роста ‘тс’, польск., в.-луж. starosta ‘стараста абшчыны’, славац. starosta ‘тс’, чэш. starosta ‘правадыр, начальнік’. Параўн. яшчэ стараж.-рус. староста ‘стары; старшыня; стараста; кіраўнік, эканом’. Прасл. *starosta. Да стары; гл. Фасмер, 3, 747; Брукнер, 514; Махэк₂, 574; Борысь (575) мяркуе, што першапачаткова гэта быў абстрактны назоўнік на ‑ostь: *starostь, які потым перайшоў у катэгорыю назоўнікаў на ‑а тыпу слуга, ваявода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)