экано́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

1. Гаспадарлівы, ашчадны чалавек.

2. Загадчык гаспадаркі.

|| ж. экано́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экано́м

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экано́м экано́мы
Р. экано́ма экано́маў
Д. экано́му экано́мам
В. экано́ма экано́маў
Т. экано́мам экано́мамі
М. экано́ме экано́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экано́м м., уст. эконо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экано́м, ‑а, м.

1. Уст. Беражлівы, гаспадарлівы чалавек.

2. Загадчык гаспадаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экано́м

(гр. oikonomos)

загадчык гаспадаркі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эканом...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «эканамічны», напрыклад: эканомпалітыка, эканомсавет, эканомсектар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́лар, ‑а, м.

Манах, які ведае гаспадаркай манастыра; эканом.

[Ад лац. cellarius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экано́міць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. экано́млю экано́мім
2-я ас. экано́міш экано́міце
3-я ас. экано́міць экано́мяць
Прошлы час
м. экано́міў экано́мілі
ж. экано́міла
н. экано́міла
Загадны лад
2-я ас. экано́м экано́мце
Дзеепрыслоўе
цяп. час экано́мячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эконо́м уст.

1. экано́м, -ма м.;

2. (заведующий хозяйством) акано́м, -ма м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ке́лар

(лац. cellarius)

манах, які загадвае манастырскай гаспадаркай, эканом.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)