частка ствала дрэва ад каранёвай шыйкі да першай шкілетнай галіны ніжняга яруса кроны. Паводле вышыні і прызначэння адрозніваюць дрэвы высока-, паў-, нізкаштамбавыя, кустападобныя і сцелістыя. Вышыню Ш. фарміруюць у залежнасці ад біял. асаблівасцей пароды дрэва (у вішні робяць больш нізкі Ш., чым у яблыні і грушы) і кліматычных умоў (на Пн вырошчваюць дрэвы з нізкім Ш., сцелістыя формы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАССВІДРО́ЎКА,
шматлязовы металарэзны інструмент для чыставой апрацоўкі адтулін. Складаецца з рабочай часткі, шыйкі, хваставіка, мае звычайна 6—12 зубоў, што надае ёй высокую ўстойлівасць і павышаную ў параўнанні са свердлам жорсткасць. Бываюць для машыннай (выкарыстоўваюць на станках) і ручной апрацоўкі. Паводле формы адтуліны адрозніваюць цыліндрычныя, канічныя і ступеньчатыя; паводле формы зубоў — з прамымі і вінтавымі зубамі; паводле канструкцыі — суцэльныя, зборныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТВОЛу батаніцы,
галоўнае (восевае) адраўнелае сцябло дрэва. Пачынаецца ад шыйкі кораня і заканчваецца верхавінкай. Звычайна прамы, бывае скрыўлены, часам палягае; у дрэвавых ліян можа быць павойным. Служыць апорай для кроны, выносіць лісце да святла. Зімой С. — акумулятар вільгаці і пажыўных рэчываў, вясной і летам у ім адбываецца рух сокаў. Асн. маса С. — драўніна (другасная ксілема), дыферэнцыраваная на гадавыя слаі (кольцы), і кара. У лясной прам-сці С — аб’екты нарыхтовак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛу тэхніцы,
дэталь машыны, прызначаная для перадачы вярчальнага намагання і падтрымання насаджаных на яе іншых дэталяў. Адрозніваюць валы прамыя (гладкія, ступеньчатыя, шліцавыя, кулачковыя), каленчатыя валы, гнуткія валы і інш. Паводле прызначэння бываюць валы перадач, нясучыя зубчастыя колы, шківы, зорачкі і карэнныя, на якіх акрамя дэталяў перадач замацоўваюць рабочыя органы машыны (колы турбін, крывашыпы і інш.). Валы разлічваюць на трываласць, жорсткасць і ваганне.
Кулачковы вал: 1 — шыйкі; 2 — кулачкі; 3 — механізм, які атрымлівае рух ад кулачкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСГЕНІТАЛІ́ЗМ (ад дыс... + лац. genitalis дзетародны, палавы),
агульная назва парушэнняў развіцця палавых органаў, пры якіх яны маюць празмерна вял. ці малыя памеры. Д. можа мець дачыненне да розных аддзелаў палавых органаў, аднак у плане сексуальных узаемаадносін вядучую ролю адыгрываюць змяненні формы і памераў геніталій (палавога члена, вульвы, похвы, шыйкіматкі), дзе ёсць эрагенныя зоны. Д. адрозніваюць ад набытых змяненняў формы і велічыні палавых органаў у выніку мех. пашкоджанняў, запаленчых, сасудзістых і інш. захворванняў, пухлін, парушэнняў лімфаадтоку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́НЧАТЫ ВАЛ,
вярчальнае звяно крывашыпнага механізма, якое пераўтварае вярчальны рух у зваротна-паступальны і наадварот. Складаецца з некалькіх сувосевых карэнных шыек, што апіраюцца на падшыпнікі, і аднаго або некалькіх кален, шыйкі якіх злучаны з шатунамі. К.в. бываюць літыя і каваныя, суцэльныя і састаўныя. Робяцца з вугляродзістых і легіраваных сталей або высокатрывалага чыгуну. Выкарыстоўваюцца ў поршневых рухавіках, помпах, кампрэсарах, кавальска-прэсавых машынах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЕ́НКА Ірына Аляксандраўна (н. 28.2.1953, г. Гродна),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі, прамянёвай дыягностыкі і тэрапіі. Д-рмед.н. (2000). Скончыла Гродзенскі мед.ін-т (1976). З 1976 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 2001 заг. аддзела анкагінекалогіі). Навук. працы па хірург., прамянёвым, камб. і комплексным лячэнні пухлін жан. палавой сферы, аптымізацыі тэрапіі мясцовапашыранага раку шыйкі маткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РЫЦА, старарэчча, старык,
участак былога рэчышча, які поўнасцю ці часткова аддзяліўся ад ракі. Утвараецца ў выніку прарыву ракой шыйкімеандра або пры драбленні рэчышча на рукавы ў выніку яго блукання на алювіяльнай пойме. Мае падкова ці дугападобную, радзей прамалінейную форму. Найб. спрыяльныя ўмовы ўтварэння С. у рачных далінах з добра развітым свабодным меандраваннем рэчышча, плоскім шырокім дном і стабільным падоўжным профілем ракі, блізкім да профілю раўнавагі. На Беларусі найб. колькасць С. у далінах р. Прыпяць і яе прытокаў першага парадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЭНАМІЦ́Э́ТЫ (Prenomycetiidae),
група парадкаў грыбоў падкл. эўаскаміцэтаў. 5 парадкаў: гіпакрэальныя, дыяпартальныя, клавіцыпітальныя, мучністарасяныя грыбы, сферыяльныя. Каля 640 родаў, 6 тыс. (па інш. звестках да 10 тыс.) відаў. Пашыраны ўсюды.
Пладовыя целы — перытэцыі, радзей — клейстатэцыі. Утвараюцца на шчыльным спляценні міцэлію — стромах. Стромы цвёрдыя і мяккія, плоскія, круглыя, галінастыя. Сумкі 8-споравыя, звычайныя, булавападобныя, размешчаны пучкамі або слоем. Аскаспоры разнастайнай формы і афарбоўкі, у перытэцыяльных форм іх вызваленне актыўнае, у клейстатэцыяльных — пасіўнае. У некат. перытэцыі маюць доўгія шыйкі, здольныя да фотатрапізму, што спрыяе выкідванню спор у больш асветленыя месцы. Сапратрофы, некат. — паразіты раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЦЯЖЭ́ННЕ-СЦІСКА́ННЕ,
від дэфармацыі стрыжня (бруса і інш.) або яго часткі пад уздзеяннем падоўжных расцягвальных ці сціскальных сіл. Характарызуецца зменай даўжыні стрыжня (яго часткі). Улічваецца пры вызначэнні найважнейшых мех. характарыстык матэрыялаў: модуляў пругкасці, межаў трываласці, пругкасці, цякучасці і інш.
Істотнае значэнне мае дыяграма дэфармавання. Для пластычных матэрыялаў яна характарызуецца прамой лініяй у пачатковай (пругкай) стадыі расцяжэння (дзе сапраўдны Гука закон), участкам цякучасці і зніжэннем расцягвальнага намагання ў месцы ўтварэння шыйкі (звужэння) узору (гл.Паўзучасць матэрыялаў). Дыяграма расцяжэння крохкіх матэрыялаў (напр., чыгуну) характарызуецца малой дэфармацыяй, што папярэднічае разрыву.