КАСЕ́НКА Ірына Аляксандраўна (н. 28.2.1953, г. Гродна),

бел. вучоны ў галіне анкалогіі, прамянёвай дыягностыкі і тэрапіі. Д-р мед. н. (2000). Скончыла Гродзенскі мед. ін-т (1976). З 1976 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 2001 заг. аддзела анкагінекалогіі). Навук. працы па хірург., прамянёвым, камб. і комплексным лячэнні пухлін жан. палавой сферы, аптымізацыі тэрапіі мясцовапашыранага раку шыйкі маткі.

Тв.:

Практическая онкогинекология: Учеб. пособие. Мн., 2003;

Клиническая онкология: Справ. пособие. Мн., 2003 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)