ВЯРТЛЯ́ВАЯ ЧАРАЦЯ́НКА,

птушка, гл. ў арт. Чарацянкі.

т. 4, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРОЗДАПАДО́БНАЯ ЧАРАЦЯ́НКА,

птушка, гл. ў арт. Чарацянкі.

т. 6, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

камы́шевка зоол. чараця́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

trzciniak

м. заал. чарацянка (Acrocephalus)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БАРАБА́Н у архітэктуры,

цыліндрычная або шматгранная (звычайна васьмерыковая) верхняя частка будынка, якая абапіраецца на сцены, слупы, падпружныя аркі, ветразі і завяршаецца купалам або шатром. Бываюць светлавыя (з аконнымі праёмамі, паляпшаюць асветленасць будынка) і глухія (без праёмаў). Барабан — важны элемент кампазіцыі культавых збудаванняў, надае ім дынамічнасць, маляўнічы сілуэт. Пашыраны ў хрысціянскім культавым дойлідстве, у архітэктуры Адраджэння, барока і класіцызму.

Барабаны Успенскай царквы ў вёсцы Чарацянка Гомельскага раёна.
Барабаны Петрапаўлаўскага са-бора ў Гомелі (злева), Міхайлаўскай царквы ў Слуцку.

т. 2, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫ́РАЙ,

1) цёплыя краіны, куды адлятаюць на зімоўку пералётныя птушкі, якія кормяцца насеннем, дробнымі воднымі і беспазваночнымі жывёламі, зрэдку драпежныя і расліннаедныя. Гняздоўныя на Беларусі івалга, ластаўка вясковая, салавей, пеначкі, чарацянкі, валасянкавыя, мухалоўкавыя, бусел белы і інш. зімуюць у Афрыцы, белабровік, чарацянка садовая, сачыўка — у Азіі, заранка, аўсянка трысняговая — у Крыме і Закаўказзі, грак, жаваранкавыя, шпак, шыраканоска і інш. — у краінах Зах. Еўропы.

2) Чарада пералётных птушак. Жураўлі ляцяць клінам, гусі адна за адной, качкі фронтам, вераб’інападобныя і большасць інш. птушак скучанай чарадой.

3) Час адлёту (пералёту) птушак. Вызначаецца фізіял. станам, залежным ад навакольнага асяроддзя. Пералётныя птушкі Беларусі адлятаюць на зімоўку ў жн. — 2-й пал. лістапада.

т. 4, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Травя́нка ’качка-шыраканоска, Anas clypeata L.’ (Маш.; брагін., Федз.–Доўб.; Мат. Гом.), ’чырок-свістунок, Anas crecca L.’ (лельч., Нікан.). Да травяны́ < трава́ (гл.). Названа паводле месца знаходжання (у чаротах, берагах, пакрытых травой). Параўн. укр. дыял. травʼя́нка ’чакан лугавы, Saxicola rubetra L.’ польск. trzciniak, каш. strzimk, славін. střïnkaчарацянка’, lozówka, rokitniczka і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́мез ’птушка атраду вераб’іных’ (ТСБМ, ТС), рэме́за, рэмезо́к ’тс’ (ТС), рэ́мус ’рэмез, Remiz pendulinus L.’ (Нікан.), рэ́міс ’стрыж, Apus apus’ (ЛА, 1), рэмісь ’чорны стрыж’ (Шатал.). Сюды ж рэмезо́ ’гняздо рэмеза’ (ТС). Рус. ре́мез, укр. ре́мез, чэш. remiz, польск. remiz. Паводле Фасмера (3, 467), праз польскую мову запазычана з ням. Riedmeiseчарацянка’, дзе Ried ’чарот’, Meise ’сініца’ (Булыка, СІС, 2, 323). Брукнер лічыць назву славянскай і суадносіць са славац. remzati ’шчабятаць’, а таксама дапускае этымалагічную сувязь з rzemieśniczek ’рэмез’, паколькі гэтая птушка з вялікім майстэрствам робіць гняздо (параўн. таксама ст.-рус. ремези ’майстры’); праблема толькі ў тым, як растлумачыць пераход rze‑ > re‑ (Брукнер, 457).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЕРАБ’ІНАПАДО́БНЫЯ (Passeriformes),

атрад птушак. 4 падатрады: шыракадзюбы, або рагадзюбы (Eurylaimi), — 1 сям., 14 відаў у Афрыцы і Паўд.-Усх. Азіі; крыклівыя, або тыраны (Clamatores, або Tyranni), — 12 сям., амаль 1100 відаў пераважна ў Паўд. Амерыцы і тропіках Усх. паўшар’я; паўпеўчыя (Menurae) — 2 сям., 4 віды ў Аўстраліі; пеўчыя (Oscines) — 44—56 сям., каля 4000 відаў пашыраны па ўсім свеце. Усяго 60—72 сям., каля 5100 відаў. Складаюць амаль ⅔ (каля 63%) ад усіх птушак зямнога шара. Жывуць у арктычнай тундры, трапічных джунглях, пустынях, гарах, населеных пунктах. На Беларусі 92 віды з 19 сямействаў. Найб. пашыраны прадстаўнікі сям. валасянкавых, мухалоўкавых, уюрковых, сініцавых. Большасць пералётныя, часткова аселыя і вандроўныя.

Птушкі дробныя і сярэдніх памераў. Самы буйны з вераб’інападобных — крумкач (маса да 1,6 кг), дробныя — каралькі (5—7 г), некаторыя нектарніцы (3—4 г). Самцы ў большасці буйнейшыя за самак. У многіх выяўлены палавы дымарфізм у афарбоўцы, голасе. Прыстасаваны да жыцця на дрэвах, зямлі, скалах, здабывання корму ў вадзе. Манагамы, жывуць парамі, робяць складаныя гнёзды. Нясуць 4—8, радзей да 16 стракатых або аднаколерных яец, часта нясуцца 2 і больш разы за год. Большасць насякомаедныя, ёсць усёедныя (крумкачовыя), раслінаедныя. У асноўным карысныя лясной і сельскай гаспадарцы. У Чырв. кнізе МСАП 84 віды і 66 падвідаў, у Чырв. кнізе Беларусі 2 віды саракушаў.

Літ.:

Жизнь животных. Т. 6. Птицы. 2 изд. М., 1986;

Никифоров М.Е., Яминский Б.В., Шкляров Л.П. Птицы Белоруссии: Справ.-определитель гнезд и яиц. Мн., 1989.

Вераб’інападобныя: 1 — жаваранак чубаты; 2 — жулан; 3 — валасянка ястрабіная; 4 — івалга звычайная; 5 — сойка; 6 — мухалоўка малая; 7 — саракуш шэры; 8 — чарацянка; 9 — сініца даўгахвостая; 10 — канаплянка.

т. 4, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чаро́т

1. Зараснік высокіх вадзяных ці балотных раслін з сям'і злакавых Рhragmites communis Trin., пустых у сярэдзіне, з пірамідальнай пушыстай мяцёлкай (Кузн. Касп., Нясв., Рэч., Слаўг.). Тое ж чарэт (Стол.), чаротнік (Слаўг.).

2. Зараснік высокіх вадзяных ці балотных раслін з сям'і асаковых Scirpus lacustris L., сітаватых у сярэдзіне (БРС).

в. Чараця́нка Жытк.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)