Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ляпі́цца, лепіцца; незак.
1. Быць пластычным, мець здольнасць прыляпляцца, прыклейвацца. Пластылін добра лепіцца.//перан.Разм. Прыставаць, вязацца, чапіцца. Кажуць, .. здарылася нейкая бяда, глядзі, да яе лепіцца ўжо новая.Дадзіёмаў.
2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да каго‑, чаго‑н., не пакідаючы свабоднага месца. Хлопцы-падлеткі, .. як кулікі, ляпіліся ля самай вады.Чарнышэвіч.Густа лепяцца паабапал вуліцы сялянскія хаты з такімі ж вузкімі і цеснымі, як і сама вуліца, дворыкамі.Колас.
3. Стварацца, рабіцца з пластычных матэрыялаў.
4.Зал.да ляпіць (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.
1. Расчапіўшыся, аддзяліцца ад чаго‑н. У палавіне дарогі.. [тэлефаніст] зачапіўся палою за сухі корань быльніку і, каб адчапіцца, чуць-чуць прыпадняўся.Чорны.— Пачакай, не гарачыся толькі, адчэпімся, — спакойна казаў Мірон і паступова, павольна вызваліў човен.Маўр.
2.перан.Разм. Пакінуць дакучаць каму‑н.; адстаць, адвязацца, пакінуць у спакоі. Ох, гэты кашаль, — калі ён, нарэшце, адчэпіцца.Брыль.— Адчапіся ты, — гаварыла Марына. — Лезеш сляпіцаю толькі са сваім.Скрыган.
3.перан.Разм. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. дакучлівага, непрыемнага, ухіліцца ад выканання чаго‑н. Сказаць, не так і патрэбна.. [Пракопу] гэтая работа — проста хочацца хоць чым-небудзь заняць рукі, каб адчапіцца ад надакучлівых думак.Колас.Доўга угаворваў брат брата, і той нарэшце згадзіўся са слабай, няпэўнай усмешкай — абы адчапіцца.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.
1. Зачапіўшыся, прымацавацца, прыстаць да чаго‑н. Да вопраткі прычапіліся ваўчкі.//перан.Разм. Перадацца каму‑н., прыстаць да каго‑н. (пра якое‑н. адчуванне, стан, хваробу). Усяго.. [Хвашча] трэсла, і ён нават падумаў: ужо ж ці не трасца прычапілася да яго.Лупсякоў.Гэта ж часам і да старога як прычэпіцца сон, дык, здаецца б, не еў, не піў, а толькі б спаў.Сабаленка.
2.перан.Разм. Прыстаць да каго‑н. з надакучлівымі просьбамі, прапановамі і пад. — Чаго ты прычапіўся з гэтым кілішкам гарэлкі да пана? — сказаў хтосьці з мужчын.Пальчэўскі.
3.перан.Разм. Прыдрацца да чаго‑н. Калі Жэнька не крычыць, не муштруе.. [Юрку] — значыць, ён робіць усё як трэба, і ленту нацягвае так, што не прычапіўся б Завішнюк.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чапля́цца
1. (зачэплівацца) sich ánhaken, sich ánklammern (зашто-н. an D); ránken vi, kléttern vi (прарасліны);
2. (спатыкацца, натыкацца) stólpern vi (s) (зашто-н. über A);
3.перан. (імкнуццазберагчы) sich klámmern (зашто-н. an D);
4.перан.разм.гл.чапіцца
2.чапля́ць
1. (кранаць, датыкаццадачаго-н.) berühren vt, ánrühren vt (чым-н. mit D);
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зачапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.
1.чым, зашто. Закрануўшы што‑н., страціць магчымасць рухацца. Зачапіўся воз за камень, што ляжаў пры дарозе, вось зламалася.Якімовіч.Міхаська ад страху кінуўся бегчы, зачапіўся за нейкі корань і расцягнуўся на зямлі.Сіняўскі.// Павіснуць на чым‑н., застацца дзе‑н. Страшны чалавек аказаўся даволі ёмкаю плашкаю.., а яго рука — кавалкам рызмана, што нейкім спосабам зачапіўся за вішнёвую галінку і матляўся на ветры.Колас.Шурпаты язык у Амелькі, ды словы на ім, што ваўчкі пры дарозе, — зачэпяцца, не скінеш.Лынькоў.//Разм. Ухапіцца, учапіцца. За Цімоха Будзіка ўхапіўся .. [Саўка] цяпер, як хапаецца за купіну сярод дрыгвы чалавек, страціўшы пад нагамі грунт, каб зачапіцца за яе рукамі і не апусціцца з галавою ў цёмнае прадонне багны.Колас.//перан. Замацавацца, асесці дзе‑н. [Туркевіч] раіў мне ісці настаўнікам у беларускую школу на вёсцы або наогул як-небудзь зачапіцца на вёсцы, бо ў горадзе жыць — пагібель.Гарэцкі.— Пераплылі мы .. [рачулку] дзвюма ротамі хто на чым, зачапіліся на беразе.Корбан.
2.Разм. Узяцца на кручок (пра рыбіну). Лешч зачапіўся.
3.перан. Палічыць што‑н. за повад, прычыну для чаго‑н.; прыдрацца. Шмат у каго гарэла вока на гэтае пыльнае месца [млынара], але не было за што зачапіцца, каб зняць чалавека і паставіць другога.Сабаленка.// Пачаць (справу і пад.). — Добра, што хоць каробка ўцалела, ёсць за што зачапіцца, — падумаў сам сабе Азаркевіч і ўздыхнуў.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)