зачапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.
1. чым, за што. Закрануўшы што‑н., страціць магчымасць рухацца. Зачапіўся воз за камень, што ляжаў пры дарозе, вось зламалася. Якімовіч. Міхаська ад страху кінуўся бегчы, зачапіўся за нейкі корань і расцягнуўся на зямлі. Сіняўскі. // Павіснуць на чым‑н., застацца дзе‑н. Страшны чалавек аказаўся даволі ёмкаю плашкаю.., а яго рука — кавалкам рызмана, што нейкім спосабам зачапіўся за вішнёвую галінку і матляўся на ветры. Колас. Шурпаты язык у Амелькі, ды словы на ім, што ваўчкі пры дарозе, — зачэпяцца, не скінеш. Лынькоў. // Разм. Ухапіцца, учапіцца. За Цімоха Будзіка ўхапіўся .. [Саўка] цяпер, як хапаецца за купіну сярод дрыгвы чалавек, страціўшы пад нагамі грунт, каб зачапіцца за яе рукамі і не апусціцца з галавою ў цёмнае прадонне багны. Колас. // перан. Замацавацца, асесці дзе‑н. [Туркевіч] раіў мне ісці настаўнікам у беларускую школу на вёсцы або наогул як-небудзь зачапіцца на вёсцы, бо ў горадзе жыць — пагібель. Гарэцкі. — Пераплылі мы .. [рачулку] дзвюма ротамі хто на чым, зачапіліся на беразе. Корбан.
2. Разм. Узяцца на кручок (пра рыбіну). Лешч зачапіўся.
3. перан. Палічыць што‑н. за повад, прычыну для чаго‑н.; прыдрацца. Шмат у каго гарэла вока на гэтае пыльнае месца [млынара], але не было за што зачапіцца, каб зняць чалавека і паставіць другога. Сабаленка. // Пачаць (справу і пад.). — Добра, што хоць каробка ўцалела, ёсць за што зачапіцца, — падумаў сам сабе Азаркевіч і ўздыхнуў. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)