чапі́цца, чаплю́ся, чо́пішся, чэ́піцца; незак. (разм.).

1. Зачэплівацца за што-н.

2. перан. Прыдзірацца, прыставаць да каго-н.

Чаго ты чэпішся да яго?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чапі́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чаплю́ся чэ́пімся
2-я ас. чэ́пішся чэ́піцеся
3-я ас. чэ́піцца чэ́пяцца
Прошлы час
м. чапі́ўся чапі́ліся
ж. чапі́лася
н. чапі́лася
Загадны лад
2-я ас. чапі́ся чапі́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час чэ́пячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чапі́цца (да каго) несов., разг. задева́ть (кого), цепля́ться (к кому, чему, за кого, что), придира́ться (к кому), задира́ть (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чапі́цца, чаплюся, чэпішся, чапіцца; незак.

Разм.

1. Зачэплівацца за што‑н. Пастушка не бароніць шкоды, А мацае ў траве рукой. Далей сігае, як бусліха, За косы чэпіцца ассё... Лось.

2. перан. Прыдзірацца да каго‑, чаго‑н., прывязвацца да каго‑, чаго‑н. Паліцыі там няма, і хіба цяжка лясным хлопцам зрабіць для Міці паслугу. Тады ў немцаў не будзе падстаў чапіцца да сям’і. Навуменка. [Нэлі:] — Зноў да слова чэпішся? Нельга так. Ты сталы чалавек, і я цябе ад душы віншую... Савіцкі. — Ну а чаго, уласна кажучы, чапіцца да гэтага колеру? Чырвоны, дык чырвоны. Чаркасаў. // Прыставаць да каго‑н. з якім‑н. намерам, патрабаваць настойліва чаго‑н. А .. [Пэпік], як толькі выйду на вуліцу, і целяпаецца ўслед за мною, як хвост. І ўсё чапіцца, страшыць, пагражае. Сачанка. Чапіцца да .. [Валі] тамашні бургамістр, гэты гарбаты граф Паўзуновіч. Шашкоў. // Назаляць, дапякаць каму‑н. — Чаму, мама, Собіны наплачуцца з Колем? — чапіцца да мацеры Шура. Васілевіч. Часцей напіўся з адным .. запытаннем чалавек з перавязанай рукой: — Ды ці хутка мы дапаўзём. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.

Тое, што і абчапляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчапі́цца, чапіцца; зак.

Раз’яднацца, адчапіўшыся адно ад другога. Вагоны расчапіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляпі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ле́піцца; незак.

1. Быць пластычным, прыгодным для лепкі, здольным прыляпляцца.

Пластылін добра лепіцца.

2. Цесна размяшчацца адзін каля аднаго.

Абапал вуліцы ляпіліся старэнькія хаткі.

3. Стварацца з пластычных матэрыялаў.

Скульптурныя партрэты лепяцца марудна.

4. разм. Прыставаць, вязацца, чапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачапі́цца, ‑чашлюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.

1. Зачапіцца, падчапіцца. У маіх вачах так і стаяў той момант, калі сом пачэпіцца на мой кручок і дзябёлая жардзінка пачне выгінацца, утрымліваючы вялікую рыбіну. Лупсякоў.

2. Разм. Павіснуць, учапіцца — пра ўсіх, многіх. [Зыбін:] Старая будзе так рада!.. Сястрычкі на шыю пачэпяцца, выцалуюць! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.

Разм. Прычапіцца да каго‑, чаго‑н. Чаратун узяў пад рукі Валодзю і Стахея Іванавіча, Віця падчапіўся з другога боку Валодзі, а я за дзеда. Місько. — Махнём заўтра да мяне ў Грамы, прафесары! — гукае Мікола. — ..А назад можна на таварняку. Там якраз пад’ём, поезд ідзе ціха, падчэпіцеся. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзірацца, чапляцца, чапіцца, лезці, заводзіцца, заядацца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)