ВІ́ННАЯ ПА́ЛЬМА,

назва розных відаў пальмаў, цукрысты сок з суквеццяў якіх зброджваюць для атрымання віна. Найб. вядомыя вінныя пальмы: карыёта пякучая (Caryota urens), маўрыцыя вінная, або бразільская веералістая пальма (Mauritia vinifera), рафія вінная (Raphia vinifera). З маладога лісця віннай пальмы атрымліваюць валакно, якое выкарыстоўваецца ў садоўніцтве для падвязкі раслін. Плады некаторых вінных пальмаў ядомыя.

т. 4, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

некта́р, ‑у, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — напітак багоў, які даваў ім бяссмерце і вечную маладосць.

2. Цукрысты сок, які выдзяляецца нектарнікамі вышэйшых раслін.

[Грэч. néktar.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

saccharine [ˈsækəri:n] adj. цукры́сты; пры́тарны;

a saccharine disease цукро́вая хваро́ба, дыябе́т;

a saccharine smile саладжа́вая ўсме́шка;

saccharine poetry сентымента́льная паэ́зія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КЛЁН (Acer),

род кветкавых раслін сям. кляновых. Каля 150 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. На Беларусі трапляецца дзікарослы від К. вастралісты (A. platanoides). Расце ў дубова-грабавых і ялова-шыракалістых лясах, зрэдку ўтварае кляновыя лясы. З інтрадукаваных найб. вядомыя К.: ілжэплатанавы, або явар (A. pseudoplatanus), татарскі, або чарнаклён (A. tataricum), прырэчны, або Гінала (A. ginnala), чырвоны (A. rubrum), зеленакоры (A. tegmentosum), мона (A. mono), серабрысты, або цукрысты (A. saccharinum).

Лістападныя дрэвы і кусты выш. ад 6—7 да 40 м з раскідзістай густой кронай. Лісце простае, лопасцевае або перыстае, чаранковае, супраціўнае. На працягу вегетацыі змяняе колер ад чырв.-зялёнага праз цёмна-зялёны да чырв.-аранжавага. Кветкі раздзельнаполыя ў шчытках, мяцёлках або гронках. Плод — двухкрылатка. Драўніна з высокімі тэхнал. якасцямі, ідзе на выраб муз. інструментаў, мэблі. З соку некат. відаў атрымліваюць кляновы цукар. Меданосныя і дэкар. расліны.

І.​М.​Гарановіч.

Клён: 1 — вастралісты; 2 — татарскі; 3 — амерыканскі.

т. 8, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)