выбе́льваць несов.

1. (холст, бумагу) выбе́ливать, отбе́ливать, пробе́ливать;

2. (окрашивать в белый цвет) выбе́ливать, пробе́ливать, бели́ть;

3. разг. (пачкать чем-л. белым) выбе́ливать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́беліцца сов.

1. (стать белым) вы́белиться, отбели́ться; пробели́ться;

палатно́ до́бра ~лілася — холст хорошо́ вы́белился (отбели́лся, пробели́лся);

2. разг. (выпачкаться в чём-л. белом) вы́белиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наверну́ть сов.

1. в разн. знач. накруці́ць, мног. панакру́чваць;

наверну́ть га́йку накруці́ць га́йку;

наверну́ть холст на вал накруці́ць палатно́ на вал;

2. (много съесть) прост. упіса́ць, умя́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́сконь ж.

1. бот. мані́цы, род. мані́ц, ед. мані́ца, -цы ж.;

2. (материал) канаплі́на, -ны ж.; уст. (домотканный холст из волокна конопли, дерюга) зрэ́б’е, род. зрэ́б’я ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БРЫ́ТЭН ((Britten) Эдвард Бенджамін) (22.11.1913, г. Лоўстафт, Вялікабрытанія — 4.12.1976),

англійскі кампазітар, піяніст, дырыжор, адзін з буйнейшых кампазітараў 20 ст. З яго творчасцю звязана адраджэнне англ. муз. т-ра. Вучыўся (1929—33) у Каралеўскім муз. каледжы ў Лондане. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік т.зв. Англ. опернай трупы, малой опернай трупы лонданскага т-ра «Ковент-Гардэн» (з 1947). Аўтар 11 опер, у т. л. «Пітэр Граймс» (1945), «Альберт Херынг» (1947), «Сон у летнюю ноч» (1960), «Блудны сын» (прысвечана Дз.Шастаковічу, 1968), дзіцячай «Маленькі камінар, або Давайце ставіць оперу» (1949), балета «Прынц пагад» (1957). Найб. дасягненні Брытэна ў галіне камернай оперы («Паварот вінта», 1954, і інш.). Яго сцэн. музыка вылучаецца своеасаблівасцю, вастрынёй драм. калізій, глыбінёй псіхал. характарыстык. Муз. стыль адметны спалучэннем традыцый 17—18 ст. (Г.​Пёрсел, І.​С.​Бах і інш.) і сучасных муз. сродкаў (араторыя «Ваенны рэквіем», 1961). Сярод інш. твораў: вак.-сімф. — «Балада аб героях» (1939), «Кантата міласэрнасці» (1963) і інш.; для арк. — «Варыяцыі на тэму Фрэнка Брыджа», «Сімфонія-рэквіем», 1940; сімфаньета для камернага складу (1932); канцэрты, сімфонія для віяланчэлі з арк. (прысвечана М.Растраповічу, 1963); камерна-інстр. і вак. — песенныя цыклы, у т. л. «7 санетаў Мікеланджэла», 1940; на сл. Пушкіна, прысвечаны Г.Вішнеўскай (1965), і інш.; апрацоўкі нар. песень, музыка для драм. т-ра, кіно, радыё. Выступаў як акампаніятар са спеваком П.Пірсам.

Тв.:

The story of music. London, 1958 (разам з І.​Холст).

Э.Б.Брытэн.

Літ.:

Таурагис А. Бенжамин Бриттен. М.; Л., 1965;

Ковнацкая Л. Бенджамин Бриттен. М., 1974;

White E.W. B.Britten. His life and operas. 2 ed. Berkeley, 1983.

Л.​А.​Сівалобчык.

т. 3, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́беліць сов.

1. (холст, бумагу) вы́белить, отбели́ть, пробели́ть;

2. (окрасить в белый цвет) вы́белить, пробели́ть;

в. столь — вы́белить (пробели́ть) потоло́к;

3. разг. (выпачкать чем-л. белым) вы́белить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тро́йнік 1 ‘рыбацкая прылада крыга’ (капыл., Янк. 1). Да трайні́к (гл.).

Тро́йні́к 2 ‘чальчак вербалісты, Lythrum salicaria L.’ (Кіс.), ‘бабок трохлісты, Menyanthes trifoliate L.’ (Бейл.), трыйні́к ‘лекавая балотная расліна з трыма лістамі’ (Клундук), укр. тройча́к ‘тс’. Да тры (гл.), аднак матывацыя першай назвы застаецца няяснай. Паводле ЕСУМ (5, 647), з-за таго, што кветкі гэтай расліны бываюць трох відаў; хутчэй перанос на расліну іншых назваў з-за размяшчэння лісткоў на сцябле (Волкава, БЛ, 65, 113; Пастусяк, Pograniczne, 138, 205). Сюды ж, відаць, і тро́йнік ‘капытнік, Caltha palustris L.’ (івац., ЛА, 1).

Тро́йнік 3 ‘бёрда на 13 пасмаў’ (ТС); у тры́йнык, у тры́нʼнік — ‘у трынаццаць пасмаў’ (пін., Уладз.). Параўн. рус. тройни́к ‘самае тонкае сялянскае палатно, у аснове якога 13 пасмаў’, тройнико́вый холст ‘тс’, польск. дыял. trojanotka, побач з trzynastka, trzynastnica ‘бёрда на 13 пасмаў’. Фактычна тройнік — гэта ніт, які складаецца з трох частак, слова ўтворана на базе тро́йны ‘патройны’ (Байк. і Некр.), гл. трайнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убялі́ць сов.

1. (хорошо) вы́белить;

у. палатно́ — (хорошо́) вы́белить холст;

2. (сделать сплошь белым) убели́ть;

і́ней ~лі́ў усе́ дрэ́вы — и́ней убели́л все дере́вья;

3. (запачкать чем-л. белым) вы́белить;

у. спі́ну ме́лам — вы́белить спи́ну ме́лом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцягну́ць сов.

1. в разн. знач. растяну́ть; (сапоги и т.п. — ещё) разда́ть;

р. рызі́ну — растяну́ть рези́ну;

р. сухажы́лле — растяну́ть сухожи́лие;

р. палатно́ — растяну́ть холст;

р. або́з на не́калькі кіламе́траў — растяну́ть обо́з на не́сколько киломе́тров;

р. тэ́рмін сяўбы́ — растяну́ть срок се́ва;

2. (по частям) растащи́ть, разволо́чь;

3. разворова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

класть несов.

1. кла́сці;

2. (прибавлять, подмешивать) кі́даць; (всыпать) сы́паць; (вливать) ліць;

класть са́хар в чай кі́даць (сы́паць) цу́кар у чай;

3. (делать каменную кладку — стену, здание и т. п.) мурава́ць; (кирпич) кла́сці;

4. (яйца — о птицах) не́сці; (о насекомых) кла́сці;

5. (холостить животных) обл. паклада́ць, лягча́ць;

◊

класть в осно́ву кла́сці ў асно́ву;

класть на му́зыку кла́сці на му́зыку;

класть отпеча́ток кла́сці адбі́так;

ему́ па́льца в рот не клади́ яму́ па́льца ў рот не кладзі́;

класть покло́ны адбіва́ць пакло́ны;

класть кра́ски на холст кла́сці фа́рбы на палатно́;

класть нача́ло кла́сці пача́так;

класть ору́жие кла́сці (скла́дваць, склада́ць) збро́ю;

класть пятно́ (на кого, что) пля́міць (каго, што), кла́сці пля́му (на каго, што);

класть резолю́цию канц. накла́дваць рэзалю́цыю;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)