Разм. Забрудзіць адкідамі, нечыстотамі. Запаскудзіць двор. □ — Гэта жаб[ін]ая ікра толькі кашулю запаскудзіць, — сказаў Мірон, з гідлівасцю адграбаючы гэты кісель.Маўр.Дзятляняткі чысціню любяць. Ніколі свайго гнязда не запаскудзяць, з хаткі хлява не зробяць.Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыро́ўка1, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Тое, што і жыраванне. [Бабёр] вынырнуў з хаткі, паплаваў некаторы час каля жылля.. і цяпер паплыў у канал на начную жыроўку.В. Вольскі.
жыро́ўка2, ‑і, ДМ ‑роўцы; Рмн. ‑ровак; ж.
Тое, што і жыразагад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блішча́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае гладкую, бліскучую паверхню, які адбівае прамені святла. На чалавеку быў сіні гарнітур, да самай шыі зашпілены на блішчастыя гузікі.Васілёнак.Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым блішчастым паркетам хол.Скрыган.Чорная блішчастая машына спынілася ля хаткі Грушкавай маці.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́ткаж., уменьш. избу́шка, ха́тка;
◊ х. на куры́ных но́жках — избу́шка на ку́рьих но́жках;
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ха́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1.Памянш.-ласк.да хата; невялікая хата. Глядзіць [Янка] — стаіць пры моры маленькая рыбацкая хатка.Якімовіч.Неўзабаве гэтая невялічкая хатка на ўскраіне вёскі зрабілася штабам буйнейшай будоўлі на Беларусі.Грахоўскі.Свая хатка — як родная матка.Прыказка.
2. Жыллё бабра і некаторых іншых вадзяных жывёл з галінак, сцёблаў трыснягу і пад. Мінуўшы стройныя бары, Прайшлі б па мокрых кладках І паглядзелі б, як бабры Майструюць дружна хаткі.Свірка.// Гняздо птушкі. А побач з ім, на галінцы клёну, цвіркае верабей, яшчэ ўсё не пакідаючы надзеі выпрасіць у шпака яго новую хатку.Брыль.
•••
Астаткі з хаткі — усё, што ёсць, што засталося.
Хатка на курыных ножках (лапках) — невялікая, старая хата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУЧА́ЙНІКІ, валасакрылыя (Trichoptera),
атрад насякомых. 2 падатр., 13—16 сям. (па інш. класіфікацыях да 30), больш за 5,5 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна. Дарослыя жывуць на сушы каля вады, лічынкі і кукалкі — пераважна ў вадзе. Водныя лічынкі Р. — індыкатары добрай якасці вады і высокай прадукцыйнасці вадаёма. На Беларусі найб. трапляюцца Р.: вялікі (Phryganea grandis), сеткаваты (Oligostomis reticulata) і інш. віды з родаў лімнафілюс (Limnophilus), маланна (Molanna), стэнафілакс (Stenophilax) і інш.; водныя лічынкі Р. наз.шыцікамі.
Даўж. да 3 см. Цела бурае ці шэрае. 2 пары перапончатых крылаў укрыты валаскамі. Дарослыя не кормяцца. Лічынкі (ротавы апарат грызучы) кормяцца рэшткамі раслін, ёсць драпежнікі; маюць 3 пары ног. У большасці відаў Р. растуць і развіваюцца ў трубках-чахольчыках («хатках») з пясчынак, ракавінак, ч. раслін, склееных павуціннем, што выдзяляецца спец. залозамі. Дыхаюць паверхняй цела і трахейнымі шчэлепамі. Рухаюцца разам з «хаткай». Кукалкі таксама рухомыя. Лічынкі і кукалкі Р. — корм для рыб.
Ручайнікі: 1 — сеткаваты; 2 — вялікі (лічынка ў «хатцы»); 3 — вялікі (дарослая асобіна); 4 (а, б, в, г) — «хаткі» лічынак.
Адчуваць сімпатыю, адносіцца з сімпатыяй да каго‑, чаго‑н. Я так прызвычаіўся .. да жыхароў хаткі, што пачаў сімпатызаваць ім і нават вітацца з бабулькай.Няхай.Міровіч сімпатызуе Машэку, падаючы яму, як мы ўжо бачылі, вельмі станоўчыя рысы.Сабалеўскі.Жыхары мястэчка сімпатызавалі гімназіі і ганарыліся ёю.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЯЖНЕ́ВІЧ (Алесь) (Аляксандр Францавіч; 1890, в. Сенцяняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 1937?),
бел.тэатр. дзеяч, драматург. У 1911—14 удзельнік Бел.муз.-драм. гуртка ў Вільні. З 1917 у Адэсе, акцёр абл.т-ра, тэатр. калектыву бежанскай суполкі «Беларускі гай»; адначасова вучыўся ў прыватнай тэатр. школе. З 1920 у Мінску, акцёр БДТ-1, у 1921 яго дырэктар. У 1920 адзін з кіраўнікоў тэатр. секцыі Клуба бел. моладзі (дзейнічаў у памяшканні б. «Беларускай хаткі»), у 1921 у складзе праўлення «Хаты беларускага мастацтва». У 1922/23?—26 дырэктар Бел.драм. студыі ў Маскве, да 1927 інспектар Наркамасветы па справах мастацтва. Пазней працаваў у Ленінградзе на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Аўтар кн. «Сялянскі тэатр: Дарады ў пытаннях тэатральнай тэхнікі і методы пастаноўкі п’ес сялянскімі і гарадскімі клубнымі драмгурткамі» (1928), складальнік зб. «Дэкламатар» (1928). Зрабіў інсцэніроўку паэмы М.Чарота «Босыя на вогнішчы» (паст. 1923). Аўтар героіка-рэв. драмы «З дымам-пажарам» (пад псеўд. А.Бяздольны) і п’есы «Навала» (пад псеўд. Язэп Церабеж). Апрацаваў для бел. сцэны камедыю І.Бэна «Цудадзеі» (1927), інсцэніроўку «Таміла» паводле рамана Ф.Дзюшэна (паст. ў Бел.дзярж. вандроўным т-ры У.Галубка, 1928). У 1930 арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў высылкі. У 1937 арыштаваны зноў, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Расчысціць, вызваліць ад дрэў, кустоў. Іван Леўчык — старшыня калгаса — даўмеўся: каб тое балота не здратавала жывёла, расцерабіць яго, узараць дзірван і засеяць цімафееўкай.Сабаленка.[Танкісты] расцерабілі, падрыхтавалі палянку для танкавага парка.Мележ.// Выкарчаваць, выдаліць з якога‑н. месца. Тыя, каму на сядзібах трапілі палянкі з рэдкім лесам, лічылі сябе шчасліўчыкамі. Яны хутчэй расцярэбяць яго і хутчэй зрубяць зямлянкі-хаткі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абры́ў, ‑рыву, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. абрываць — абарваць 1 (у 2 знач.) і абрывацца — абарвацца (у 1 знач.).
2. Месца, дзе абарвана што‑н. Абрыў лініі.
3. Круты схіл берага, скалы і пад., які ўзнік у выніку абвалу ці асыпання зямлі. Схілы ўсюды вельмі крутыя, частыя абрывы, на адхонах амаль усюды, густа буяе лес.Мележ.Да белае хаткі На стромкім абрыве Плыў човен рыбацкі, Бясшумны, як прывід.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)