пафы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Фыркаць некаторы час; фыркнуць некалькі разоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапці́ schnufen vi; prsten vi (фыркаць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

parskać

незак. пырхаць; фыркаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

prsten vi узарва́цца сме́хам, фы́ркаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зафы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць фыркаць. // Фыркнуць некалькі разоў запар. Сабака зафыркаў і зноў заскуголіў, ціха, задаволена. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пафы́ркваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку фыркаць. Чуваць было, як .. [коні] хрумаюць, жуючы нешта, і ціха пафыркваюць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́рскать несов., обл.

1. (от смеха) фы́ркаць, пы́рскаць;

2. (стремительно вспархивать) пы́рхаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фы́рканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Цішыню парушалі сваім хрумстаннем і фырканнем абозныя коні. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fuchen vi фы́ркаць, шыпе́ць (пра кошку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

По́рскацьфыркаць, як конь’, ’паказваць незадавальненне’, ’пыхаць’, ’фыркаць са смеху’ (Касп., Нас., Байк. і Некр.; віл., беласт., Сл. ПЗБ), порс! — дня перадачы фыркання, чыхання і пад. (Нас.). Прасл. *pъrskati, утворанае ад гукапераймання з асноўнай семантыкай ’пырскаць; фыркаць’, што адлюстравалася ў варыянтнай аснове *porx‑/*pors ‑/*pъrsk‑ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 48), параўн. укр. по́рскати ’тс’, рус. по́рскать ’пырскаць’, ’фыркаць са смеху’, польск., в.-луж. parskaćфыркаць, пырскаць’, н.-луж. porskaś ’тс’, чэш. prskati ’тс’, славац. prskať ’тс’, pŕchať ’крапіць’, славен. prhati ’пырскаць’. Роднасныя і.-е. формы — літ. pùrst ’пырх’, purslas ’слінная пена’, purkiti, purkštiфыркаць, пырскаць, імжэць’, лат. pùrskâtфыркаць. пырскаць, імжэць’, ст.-ісл. fors ’вадапад’, хец. papparš ’пырскаць, апырскваць’, ст.-інд. pŕsat‑ ’кропля’, тахар. A, тахар. B pärs‑ ’пакрапіць’, што ўзыходзяць да і.-е. *pers‑/*porso‑ ’марасіць’ > ’пырскаць’, ’дробна сыпаць, абсыпаць’ (Фасмер, 3, 333; Бязлай, 3, 119; Сной, 496; Шустар-Шэўц, 1137).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)