Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
усталёўвацьнесов.
1. устана́вливать; устра́ивать;
2. укрепля́ть, утвержда́ть, упро́чивать;
1, 2 см.усталява́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
усталява́ннеср.
1. установле́ние; устрое́ние;
2. укрепле́ние, утвержде́ние, упро́чение;
1, 2 см.усталява́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
угрунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
1. Зрабіць больш устойлівым, моцным, надзейным; усталяваць.
2. Прывесці пераканаўчыя доказы, матывы ў карысць чаго‑н.; абгрунтаваць. Угрунтаваць прычыну сваёй просьбы. □ [Генадзю] хацелася нечым угрунтаваць свой крок, свой учынак.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усталява́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адусталяваць.
2.узнач.прым. Які канчаткова склаўся; нязменны. Пакуль калгас быў малы, у ім усё ішло ўсталяваным ладам.Дуброўскі.
3.узнач.прым. Прыведзены ў парадак, уладкаваны. Усталяванае жыццё. Усталяваны быт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАМБА́РДСКАЯ ЛІ́ГА,
саюз гарадоў Ламбардыі ў 12—13 ст. для абароны ад экспансіі «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Сфарміравана ў снежні 1167 (тэрмінам на 20 гадоў) з 16 гарадоў: Падуя, Мілан, Венецыя, Мантуя, П’ячэнца, Верона, Вічэнца, Бергама, Крэмона, Трэвіза, Ферара, Брэшыя, Лодзі, Парма, Мадэна, Балоння (пазней склад гарадоў мяняўся). Мела падтрымку рым. папы і сіцылійскага караля. У 1176 апалчэнне лігі разбіла каля г. Леньяна войска імператара Фрыдрыха I Барбаросы. Паводле Канстанцкага міру 1183 ламбардскія гарады захавалі самастойнасць. У 1198 ліга намінальна адноўлена (на 30 гадоў). Спроба Фрыдрыха П усталяваць у Паўн. Італіі сваю неабмежаваную ўладу падштурхнула шэраг гарадоў на чале з Міланам аднавіць (на 25 гадоў) лігу, супраціўленне якой вымусіла Фрыдрыха адмовіцца ад заваёўніцкіх планаў. З 2-й пал. 13 ст. ліга не аднаўлялася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zaprowadzić
зак.
1. завесці; адвесці;
zaprowadzić do domu — адвесці дамоў;
2. увесці; укараніць; усталяваць; правесці;
zaprowadzić zgodę — усталяваць згоду;
zaprowadzić zwyczaj — увесці звычай;
zaprowadzić elektryczność — правесці электрычнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
А́ЎГУСТ II (August) Моцны
(12.5.1670, Дрэздэн — 1.2.1733),
курфюрст саксонскі (Фрыдрых Аўгуст I; 1694—1733), кароль Рэчы Паспалітай [1697—1706, 1709—33]. Сын саксонскага курфюрста Іагана Георга III. Стаў курфюрстам у Саксоніі пасля смерці брата Іагана Георга IV. У 1697 перайшоў у каталіцтва і пасля смерці караля Яна III Сабескага выбраны на трон Рэчы Паспалітай. У 1699 завяршыў польска-тур. войны (гл.Карлавіцкі кангрэс 1698—99). Меў намер ператварыць ВКЛ у незалежную дзяржаву са спадчыннай манархіяй. Удзельнічаў на баку Расіі ў Паўночнай вайне 1700—21. Шведскі кароль Карл XII на тэр. Беларусі і Літвы разбіў яго войскі і паводле Альтранштацкага міру 1706 прымусіў Аўгуста II адрачыся ад кароны Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ляшчынскага. Пасля паражэння швед. арміі каля Палтавы (1709) вярнуўся на трон Рэчы Паспалітай. У 1716 спрабаваў усталяваць тут абсалютызм. У змаганні з самавольствам шляхты абапіраўся на падтрымку Прусіі і Расіі, што прывяло да ўмяшання апошняй ва ўнутр. справы Рэчы Паспалітай. Празваны Моцным за фіз. сілу і любоўныя прыгоды.