ТУНМЭНХО́Й, Аб’яднаны саюз, Саюзная ліга,

кітайская рэв. арг-цыя ў пач. 20 ст. Створана Сунь Ятсенам у 1905 у Японіі ў выніку зліцця арг-цыі Сінчжунхой і шэрагу рэв. гурткоў. Праграма Т. грунтавалася на 3 нар. прынцыпах Сунь Ятсена (нацыяналізм, народаўладдзе, нар. дабрабыт), якія ставілі за мэту скінуць у Кітаі маньчжурскую дынастыю Цын, усталяваць рэспубліку, ураўнаваць правы на зямлю для ўсіх сялян. У 1906—11 Т. арганізаваў у Цэнтр. і Паўд. Кітаі некалькі антыманьчжурскіх паўстанняў, актыўна ўдзельнічаў у Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13, якая скінула дынастыю Цын. У жн. 1912 Т. аб’яднаўся з некат. інш. паліт. арг-цыямі ў Нар. партыю — Гаміньдан.

т. 16, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)