Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
УЗДЗЯ́НКА, Жыццё,
рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р.Уса (бас.р. Нёман). У верхнім цячэнні наз. Жэсць. Даўж. 57 км, пл. вадазбору 334 км². Пачынаецца каля паўд.-зах. ускраіны в. Віцкаўшчына Дзяржынскага р-на, цячэ праз г. Узда, упадае ў р.Уса за 500 м на У ад в. Сямёнавічы Уздзенскага р-на. Асн. прыток — р. Алёхаўка. Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапецападобная (шыр. 400—600 м). Да в. Дуброўка рака цячэ па асушаным балоце, ніжэй пойма роўная, адкрытая (шыр. 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 18 км каналізаванае. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 45% гадавога сцёку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦВЯ́НЫ,
вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл., каля р.Уса, на аўтадарозе Узда—Негарэлае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п. Узда, 70 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Негарэлае. 363 ж., 122 двары (1999).
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Радзіма бел. вучонага У.З.Завітневіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАВІЧЫ,
вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., каля р.Уса. Цэнтр сельсавета. За 10 км на Пд ад г. Дзяржынск, 48 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Койданава. 165 ж., 65 двароў (1999). Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУРА́,
рака ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р.Уса (бас.р. Нёман). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 99 км². Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Дружная, упадае ў Усу за 1,8 км на ПнУ ад в. Пруды. Рэчышча на працягу 16 км (ад вытоку да в. Янкавічы) каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНІКАЎШЧЫНА,
вёска ў Фаніпальскім с/с Дзяржынскага р-на Мінскай вобл., на р.Уса. Цэнтр калгаса. За 9 км на ПнУ ад Дзяржынска, 35 км ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Фаніпаль. 344 ж., 126 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі курганны могільнік (9—11 ст.) і курган.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЛЬСКАЯ ДРАЎНІННАМА́САВАЯ І КАРДО́ННАЯ ФА́БРЫКА Дзейнічала з 1885 ва ўрочышчы Куль на р.Уса Мінскага пав.
(цяпер в. Куль у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл.). Вырабляла драўнінную масу, паперу, белы, буры і шэры кардон. У 1898 мела 2 паравыя машыны (215 к.с.),
3 паравыя катлы, 3 формы для адліўкі кардону, кацёл для перапрацоўкі драўніны. У 1910 працавала 100 рабочых. Прадукцыя збывалася на папяровыя ф-кі Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАВІЧЫ,
вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл., на р.Уса, каля аўтадарогі Узда—Магільна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПдЗ ад г. Узда, 80 км ад Мінска, 28 км ад чыг. ст. Негарэлае. 314 ж., 142 двары (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Ва ўсх.ч. вёскі селішча 16—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧО́РА,
рака ў Рэспубліцы Комі і Ненецкай аўт. акрузе Архангельскай вобл. Расіі. Даўж. 1809 км, пл. басейна 322 тыс.км². Пачынаецца на Паўн. Урале, цячэ па Пячорскай нізіне, упадае ў Пячорскую губу Баранцава м. У верхнім цячэнні даліна вузкая, з высокімі і стромкімі берагамі; у сярэднім цячэнні — шырокая пойма занята лясамі і лугамі, у рэчышчы — перакаты, мелі, астравы. Ніжэй вусця р.Уса П. становіцца паўнаводнай ракой (шыр. рэчышча да 500—1500 м) са шматлікімі рукавамі, астравамі, пратокамі, азёркамі і старыцамі. У нізоўях (за 130 км ад вусця) падзяляецца на рукавы — усходні — Вялікая П. і заходні — Малая П. Ніжэй П. ўтварае вял. дэльту шыр. да 45 км. Асн. прытокі: Паўн. Мылва, Кожва, Іжма, Піжма, Цыльма, Сула (злева), Ілыч, Шчугар, Уса, Лая, Шапкіна (справа). Жыўленне снегавое і дажджавое. Веснавое разводдзе і летнія паводкі. Ледастаў ад канца кастр. да мая. Сярэдні гадавы расход вады каля с. Усць-Цыльма 3400 м³/с. Рыбалоўства (сіг, сёмга, чыр, нельма). Суднаходная ад с. Усць-Унья, рэгулярнае суднаходства ад г.п. Троіцка-Пячорск, марскія судны падымаюцца да г. Нар’ян-Мар. Сплаўная. На П. гарады Вуктыл, Пячора, Нар’ян-Мар. У бас. П. радовішчы каменнага вугалю (Пячорскі вугальны басейн), нафты і газу (Цімана-Пячорская нафтагазаносная правінцыя). У вярхоўі П. — Пячора-Ілыцкі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАТУ́ЦЬ,
рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р.Уса (бас. Нёмана). Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 344 км². Пачынаецца за 1,4 км на ПнЗ ад в. Лучыцы Дзяржынскага р-на, цячэ па паўд. схілах Мінскага ўзв. і каля г.п. Негарэлае. Упадае ў Усу на З ад в. Кухцічы Уздзенскага р-на. Даліна на вял. працягу невыразная, месцамі трапецападобная. Пойма пераважна роўная, месцамі пад хмызняком. Рэчышча ў верхнім цячэнні і на асобных участках сярэдняга цячэння каналізаванае, яго шыр. 8—10 м, зрэдку да 15 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,2 м²/с.