ЛІЦВЯ́НЫ,

вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл., каля р. Уса, на аўтадарозе Узда—Негарэлае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПнЗ ад г. п. Узда, 70 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Негарэлае. 363 ж., 122 двары (1999).

Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Радзіма бел. вучонага У.З.Завітневіча.

т. 9, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)