атрад вымерлых галаваногіх малюскаў надатр. аманітаў. Каля 300 родаў. Жылі з дэвону да пач. трыясу ў морах. Частка іх свабодна плавала, некаторыя — донныя. На Беларусі рэшткі ракавін пашыраны ў фаменскіх (міжсалявых) адкладах дэвону Прыпяцкай упадзіны.
Мелі плоскаспіральную ракавіну з доўгай жылой камерай. Сіфон краявы, брушны, лопасцевая лінія параўнальна простая. Драпежнікі.
Літ.:
Основы палеонтологии: Моллюски-головоногие. М., 1962;
Богоявленская О.В., Федоров М.Ф. Основы палеонтологии. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ГАС (Chagos),
1) архіпелаг у Індыйскім ак.; уладанне Вялікабрытаніі. Пл. каля 200 км². Складаецца з 5 груп атолаў, якія ўяўляюць сабой вяршыні падводнага Мальдыўскага хрыбта, акаймаваныя каралавымі рыфамі. Вырошчваюць какосавыя пальмы; вываз копры. Рыбалоўства. На самым буйным (25 км²) атоле Дыега-Гарсія ваен. база ЗША.
2) Глыбакаводны жолаб каля ўсх. падножжа гэтага архіпелага або паўд.-ўсх. падножжа Мальдыўскага хр. ў выглядзе вузкай упадзіны тыпу грабена. Даўж. 510 км, шыр. 25 км, макс.глыб. 5431 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКТРЫТАІДЭ́І (Bactritoidea),
надатрад вымерлых малюскаў класа галаваногіх. Існавалі ў ардовіку — трыясе. Каля 20 родаў. Рэшткі выяўлены ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляюцца ў верхнедэвонскіх адкладах Прыпяцкай упадзіны.
Мелі прамую, радзей сагнутую вонкавую ракавіну дыям. да 3 см, у якой знаходзілася мяккае цела. Жылі ў морах, вялі рухомы спосаб жыцця. Цікавыя для вывучэння эвалюцыі галаваногіх малюскаў як продкаў аманітаў і белемнітаў.
Да арт.Бактрытаідэі: рэшткі малюска з роду Bactrites (выгляд з брушнога боку; павялічана ў 2 разы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫВЕРЫЯ́ДСКАЕ ВО́ЗЕРА, Генісарэцкае возера, Бахр-Табарыя,
возера ў гіст. вобласці Палесціна, на тэр. Ізраіля (усх. ўзбярэжжа на мяжы Ізраіля і Сірыі). Размешчана ў паўн.ч. тэктанічнай упадзіны Гхор (Эль-Гор) на 212 м ніжэй узр. мора. Пл. 145 км². Глыб. да 48 м. Праз Т.в. цячэ р. Іардан. Суднаходства. Рэзерват Бет-Сайда (месца зімоўкі качак, гусей, ружовых фламінга). На зах. узбярэжжы г. Тыверыя (Ізраіль). У Бібліі (Новы запавет) Т.в. звязана з многімі падзеямі жыцця Ісуса Хрыста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕ́РА (ад грэч. sclēros цвёрды, шчыльны),
вонкавая шчыльная злучальнатканкавая абалонка вока, якая выконвае апорную і ахоўную функцыі. Непразрыстая, укрывае заднюю ч. вочнага яблыка, пярэдняя ч. ўкрыта кан’юнктывай і пераходзіць у празрыстую рагавіцу.
У С. існуюць шматлікія каналы, па якіх праходзяць сасуды і нервы (эмісарыі). Знутры да С. прылягае сасудзістая абалонка. З суседнімі ч. вочнай упадзіны С. звязана рыхлай і багатай сасудамі тканкай, якая забяспечвае рухомасць вочнага яблыка. Пярэднюю белую ч. С., бачную паміж павекамі, наз. бялком вока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няро́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць няроўнага (у 1–6 знач.).
2.Упадзіны і ўзвышшы на паверхні чаго‑н.; адсутнасць прамых ліній. Ішлі .. [людзі] хутка, але ногі іх зморана чапляліся за няроўнасці глебы, за траву.Шамякін.
3. Адсутнасць роўнасці ў чым‑н. Эканамічная няроўнасць. □ Рана.. [Я. Купала] спазнаў сацыяльную няроўнасць, рана навучыўся разумець, што такое панскае багацце і мужыцкая нядоля.Івашын.
4. У матэматыцы — алгебраічны выраз, які паказвае, што адна велічыня большая або меншая за другую.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЯГЕ́РМ (ад бія... + грэч. herma падводная скала),
простая арганагенная пабудова, якая ўтварылася на месцы росту калоній арганізмаў, здольных адкладваць вапну, захоўваць пасля адмірання прыжыццёвую форму. Даўж. біягерма да кіламетра.
Марфалагічна біягерм як геал. цела — масіў або выпуклая лінза, палеагеаграфічна — падводны выступ, узгорак. У асадкавых адкладах Беларусі выкапнёвыя дробныя Б. з каралаў, страматапораў, імшанак, сіне-зялёных і чырвоных водарасцяў (багранак) трапляюцца ў сілурыйскіх і ніжнедэвонскіх утварэннях Брэсцкай упадзіны, верхнедэвонскіх і кам. вуг. утварэннях Прыпяцкага прагіну. Да верхнедэвонскіх біягермных адкладаў Прыпяцкага прагіну прымеркаваны радовішчы нафты і газу. Гл. таксама Біястромы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрысвята (цячэ праз возера), за 26 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 1,42 км², даўж. 3,52 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 8,9 м, даўж. берагавой лініі каля 9,5 км. Пл. вадазбору 845 км². Схілы катлавіны выш. 9—15 м, разараныя, у ніжняй частцы парослыя хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, на У зліваюцца са схіламі. Дно складанай будовы (упадзіны чаргуюцца з мелямі), выслана пяском, глеем, глінай. З астравы агульнай пл. 0,03 км². Шыр. паласы расліннасці ўздоўж берагоў 5—30 м да глыб. 3 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ШТЭ-КЕВІ́Р,
пустыня на Пн Іранскага нагор’я, у Іране. Даўж. каля 500 км. шыр. да 250 км. Пл. каля 55 тыс.км². Шэраг падзеленых вузкімі нізкімі градамі бяссцёкавых пласкадонных упадзін, дно якіх знаходзіцца на выш. 600—800 м. Упадзіны заняты саланчакамі, такырамі, перасыхаючымі салёнымі балотамі. У час дажджу ўтвараюцца азёры непраходнай гразі. Летам паверхня саланчакоў пакрыта саляной скарынкай, пад якой ляжыць пясчана-глеевая багністая маса. На паўн. ускраіне Д.-К. вял. аазісы. На вял. прасторах расліннасць адсутнічае. Абвадняецца перасыхаючымі вадатокамі, якія сцякаюць у асн. з паўд. схілаў Эльбурса. Нац. парк Кевір, на У пустыні — частка рэзервата Туран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛДУ́К,
возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 33 км на ПнЗ ад г.п. Мядзел. Уваходзіць у Балдуцкую групу азёраў, на тэр. ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Пл. 0,78 км², даўж. 2,05 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 39,7 м. Пл. вадазбору 1,6 км².
Схілы катлавіны выш. 25—30 м. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПнЗ і ПдУ нізкія, забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. 2 упадзіныглыб. 38,1 м і 39,7 м, раздзеленыя 7-метровым падняццем. Расліннасць утварае паласу шыр. да 200 м і дасягае глыб. 6—8 м, займае да 30% пл. возера. Ручаямі злучана з воз. Балдучыца і р. Страча.