ЧА́ГАС (Chagos),

1) архіпелаг у Індыйскім ак.; уладанне Вялікабрытаніі. Пл. каля 200 км². Складаецца з 5 груп атолаў, якія ўяўляюць сабой вяршыні падводнага Мальдыўскага хрыбта, акаймаваныя каралавымі рыфамі. Вырошчваюць какосавыя пальмы; вываз копры. Рыбалоўства. На самым буйным (25 км²) атоле Дыега-Гарсія ваен. база ЗША.

2) Глыбакаводны жолаб каля ўсх. падножжа гэтага архіпелага або паўд.-ўсх. падножжа Мальдыўскага хр. ў выглядзе вузкай упадзіны тыпу грабена. Даўж. 510 км, шыр. 25 км, макс. глыб. 5431 м.

т. 17, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)