Курна́1 ’кашэчае мурканне’, ’сапенне падчас дрымоты’ (Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Гарэц., Бір., Янк. БФ, Янк. БП). Балтызм. Параўн. літ. kurnė́ti ’муркаць (пра ката)’ (Фрэнкель, 317).

Курна́2: загнуць курну ’ступні ног прыгнуць да твару’ (КЭС, лаг., Нар. словатв., Сцяц.). Да карнаць (гл.) ’укарочваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

skracać

незак. скарачаць, укарочваць, пакарочваць;

skracać sobie drogę — скарачаць шлях;

skracać ułamki — скарачаць дроб

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Карадзі́цца ’курчыцца, сімуляваць курч, капрызіць’ (Нас., Гарэц., Сл. паўн.-зах., Байк. Некр.), укр. кородигися ’скардзіцца на боль’, польск. kródzićукарочваць’ семантычна далёкае і, магчыма, не звязана з беларускай і украінскай лексемамі (Слаўскі, 3, 152). Падрабязна аб гэтай групе слоў Мяркулава, Этимология, 1973, 55–58. Фактычная адсутнасць лексемы на рускай моўнай глебе гаворыць або аб вузкай інавацыі, або аб запазычанні. Менш верагоднымі з’яўляюцца генетычныя суадносіны з літ. skursti ’чэзнуць, марнець’, skurdus ’хваравіты, кволы’ (Мяркулава, там жа, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карна́цьукарочваць’ (Нас.). Укр. корнати, рус. корнать, чэш. krniti ’кастрыраваць’, серб.-харв. кр́њити ’абломліваць, рэзаць, шкодзіць’, славен. krniti ’абразаць, калечыць’; прасл. kъrniti/karnati. Магчыма, да прасл. *kъrpnǫti з наступным пераўтварэннем на дыялектнай глебе ў *kъrnǫti > *kъrniti, паколькі *kъrnǫti успрымалася як разавае дзеянне (для *kъrpnǫti > *kъrnǫti параўн. topnǫti > tonǫti ’тануць, тапіцца’). Калі дапусціць *kъrniti < *kъrnǫti < *kъrpnǫti, тады можна даць наступныя індаеўрапейскія паралелі да славянскіх слоў: літ. kir̃pti ’рэзаць’ (альтэрнацыя ir/ur у балтыйскіх мовах добра вядомая). Лат. cìrpt ’тс’, ст.-інд. kṛpāṇi ’нажніцы, кінжал’ ст.-грэч. κρώπιον ’серп’, ірл. corran ’тс’, cirrim ’рэжу’ (Фрэнкель, 257–258). Існуючыя этымалогіі (∼ літ. kur̃sti ’глухнуць’, лат. kurns ’глухі’ або ст.-інд. kírṇáḥ ’паранены’ і інш. гл. Фасмер, 2, 350) не задавальняюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)