усьце́шаны, узра́даваны, у ра́дасна-ўзбу́джаным настро́і
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пашыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.
Разм. Хутка пайсці. Не пазіраючы Аўгіні ў вочы, [Мартын] аддаў ёй траву, а сам пашыбаваў у свой двор.Колас.Узрадаваны, Якуб ускінуў сець на правае плячо, схапіў рыдлёўку і шпарка пашыбаваў да свайго дворышча.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уе́зд, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. уехаць (у 1 знач.).
2.‑а. Месца, праз якое ўязджаюць куды‑н. «А можна ж бліжэй праехаць, — падумаў Каваль, узрадаваны здагадкай. — Напрасткі! Распачаць катлаван і пракласці трасу. Там — уезд, тут — выезд».Савіцкі.Пры ўездзе ў вёску на высокай маляўнічай арцы віселі лозунгі.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Капаючы, раскідаць; разрыць. Грыша хутка раскапаў зямлю, дастаў пакунак.Якімовіч.Авяр’ян раскапаў рыдлёўкай снег, выграб з калдобін ваду і зноў заняў сваё месца.Пташнікаў.// Капаючы, зрабіць або пашырыць што‑н. (яму, адтуліну, канаву і пад.). — А можна ж бліжэй праехаць, — падумаў Каваль, узрадаваны здагадкай. — Напрасткі! Раскапаць катлаван і пракласці трасу.Савіцкі.Мінулым летам расчысцілі мы .. [азярцо], раскапалі, люстранога карпа ў ім разводзілі.Краўчанка.// Капаючы, знайсці, выявіць што‑н. у зямлі, пад зямлёй. Раскапаць скарб.
2.перан. Дэталёва разабрацца ў чым‑н. [Балук:] — А я, бацька, вось як мяркую. Калі да нас прыйдзе Саўка і раскапае тое, што яму трэба, дык яго трэба пусціць.Колас.// Знайсці, выявіць што‑н. у выніку пошукаў. Недзе ў старым часопісе [Сяргей] раскапаў чарцяжы.Шыцік.
3. Правесці раскоша чаго‑н. Раскапаць руіны старажытнай крэпасці. □ Еўстафій Тышкевіч раскапаў каля 1000 курганоў і перадаў у музей вялікую калекцыю сваіх знаходак.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)