ГІПАКСІ́Я (ад гіпа... + лац. oxygenum кісларод), анаксія, кіслароднае галаданне, кіслародная недастатковасць,
паніжаная колькасць кіслароду ў тканках арганізма. Пры гіпаксіі зніжаецца насычанасць кіслародам крыві (гіпаксемія). Бывае ў тых, хто падымаецца на вял. вышыню (лётчыкі, альпіністы), пры хваробах органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, атручэнні ядамі. Прыкметы: боль галавы, моташнасць, частковая страта здольнасці рэальна ацэньваць абставіны і кіраваць рухамі. Лячэнне: ліквідацыя асн. хваробы, удыханне кіслароду, сардэчныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інспіра́цыя
(лац. inspiratio)
1) падгаворванне, падбухторванне;
2) мед. удых, удыханне (параўн.экспірацыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІНГАЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. inhalare удыхаць),
увядзенне лякарстваў у арганізм удыханнем. Для І. ўжываюць лек. рэчывы ў выглядзе аэразоляў, у якія ўваходзяць мікракрышталі, вадкія, газападобныя часцінкі і паветр. маса. І. бываюць буйнадысперсныя (памер часцінак 10—15 мк) і дробнадысперсныя (памер часцінак 3—10 мк). І. ў выглядзе сухіх, вадкіх, масляных аэразоляў лечаць хваробы дыхальных шляхоў, лёгкіх і скуры; газападобныя рэчывы ў выглядзе аэразоляў выкарыстоўваюць пры вострым ці падвострым стане здароўя чалавека. І. можна генерыраваць аэразолі, зараджаныя дадатным ці адмоўным зарадам (электрааэразолі для лячэння вегетатыўнай дысфункцыі, гіпертаніі і інш.). Для забеспячэння І. масавых кантынгентаў ствараюцца інгаляторыі. Удыханнелек. рэчываў наз. штучнай І., дыханне марскім, лясным ці горным паветрам — прыроднай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аэразольтэрапі́я
(ад аэразолі + тэрапія)
удыханне аэразоляў лекавых рэчываў для прафілактыкі і лячэння захворванняў органаў дыхання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЦЫЯНІ́ДЫ, цыяністыя солі,
неарганічныя злучэнні, солі сінільнай кіслаты.
Ц. шчолачных і шчолачна-зямельных металаў — іонныя злучэнні, добра раствараюцца ў вадзе. Пры павышанай т-ры Ц. шчолачных і шчолачна-зямельных металаў цалкам гідралізуюцца. Атрымліваюць Ц. шчолачных металаў узаемадзеяннем шчолачаў з HCN, шчолачна-зямельных — абменнымі рэакцыямі і інш. спосабамі. Ц. падгрупы цынку — дыямагнітныя рэчывы. Ц. цяжкіх металаў (акрамя ртуці) не раствараюцца ў вадзе, іх атрымліваюць рэакцыяй хларыдаў, сульфатаў або нітратаў з NaCN або KCN. Утвараюць цыянаты (узаемадзеянне з O2), галагенцыяніды (з Cl, Br, I), нітрылы. Выкарыстоўваюць у гальванатэхніцы для атрымання метал. пакрыццяў, як каталізатары шэрагу хім. працэсаў, у вытв-сці пігментаў, фарбаў і інш. Моцныя яды; удыханне прыводзіць да сардэчнай недастатковасці. ГДК 0,3 мг/м³ у пераліку на HCN.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інгаля́цыя
(лац. inhalatio = удыханне)
лячэнне верхніх дыхальных шляхоў удыханнем лекавых рэчываў, распыленых пры дапамозе спецыяльных апаратаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
інспіра́цыя
(лац. inspiratio)
1) падгаворванне, падбухторванне;
2) мед. удых, удыханне (параўн.экспірацыя).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
інгаля́цыя
(лац. inhalatio = удыханне)
лячэнне верхніх дыхальных шляхоў удыханнем лекавых рэчываў, распыленых пры дапамозе спецыяльных апаратаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Inspiratiónf -, -en
1) натхне́нне
2) падбухто́рванне
3) унушэ́нне, інспіра́цыя
4) мед.удыха́нне, уды́х
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КА́ДМІЙ (лац. Cadmium),
Cd, хімічны элемент II групы перыяд. сістэмы, ат. н. 48, ат. м. 112,41. Прыродны складаецца з 8 стабільных ізатопаў з масавымі лікамі: 106, 108, 110—114, 116. У зямной кары 1,3510−5% па масе, знаходзіцца пераважна ў цынкавых рудах. Адкрыты ў 1817 ням. хімікам Ф.Штромеерам, названы ад грэч. kadmeia — цынкавая руда.
Серабрыста-белы метал, мяккі і коўкі, t 321,1 °C, tкіп 766,5 °C, шчыльн. 8650 кг/м. У паветры пакрываецца тонкай плёнкай аксіду CdO, якая ахоўвае яго ад далейшага акіслення. Узаемадзейнічае з мінер. к-тамі, пры т-ры, вышэйшай за т-ру плаўлення, — з галагенамі і халькагенамі (сульфід CdS, селенід CdSe і тэлурыд CdTe — паўправадніковыя матэрыялы), пры сплаўленні — з фосфарам, мыш’яком і сурмой. Непасрэдна не ўзаемадзейнічае з вадародам, азотам, вугляродам, борам. крэмніем. Атрымліваюць пры перапрацоўцы цынкавых, свінцова-цынкавых і медна-цынкавых руд. Выкарыстоўваюць для кадміравання, як кампанент спец. прыпояў, сплаваў, на выраб стрыжняў для ядз. рэактараў, электродаў для акумулятараў і нармальных элементаў, для атрымання пігментаў, паўправадніковых матэрыялаў, стабілізатараў пластмас. Пара К. і яго злучэнняў таксічная, удыханне яе выклікае рвоту, сутаргі, ГДК 0,1 мг/м³. К. можа назапашвацца ў арганізме чалавека, хранічнае атручванне прыводзіць да анеміі і разбурэння касцей, ГДК у пітной вадзе 0,01 мг/л.