Тваражаўнік ’увярэднік, Pedicularis palustris L.’ (Кіс.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́тнік ’увярэднік балотны, Pedicularis palustris L.’ (ТСБМ). Няясна. Рус. пск. мытник болотный (ужываецца супраць ліхаманкі). Можна дапусціць сувязь з мыт 3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надса́днік ’талакнянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надсаднай ’увярэднік балотны’. Відаць, да надсадны ’сумны, цяжкі’ (Ян.), параўн. рус. надсадно ’балюча, сумна’ і надсадная трава ’нейкая лекавая расліна’, надсадка ’тс’, саднить ’шчымець’, досада ’прыкрасць’; усё да садзіць (Фасмер, 1, 531), параўн. размоўнае надсадзіць ’надарваць, нашкодзіць’, надсада ’надарванасць, хвароба ад цяжкай работы’, пра гэта ж сведчыць і ілюстрацыя да слова: Натсаднік — як бруснічнік, ат почак (Сл. ПЗБ, 188).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смыза́ ‘імжа’ (ашм., Сл. ПЗБ), ‘мноства, цьма машкары’ (ашм., ЛА, 5). Параўн. укр. смиз ‘увярэднік, Pedicularis L.’, што дазваляе суаднесці з хмыз (хміз) ‘сухія сцяблі хмелю’, хмыза́ (хмуза́) ‘гушчар, хмызняк’ (ТС), якія ўзводзяцца да *smyzъ < і.-е. *smū‑gʼ/*smeu‑gʼ, параўн. ням. Schmauch ‘густы дым’, англ. smoke ‘дым’. Пра суадноснасць значэнняў ‘дым, туман’ — ‘зараслі’ гл. ЭССЯ, 8, 46. Значэнне ‘машкара’ развілося, магчыма, пад уплывам *gъmyzъ, параўн. гмыз ‘насякомыя’ (Ласт.), падрабязней пра яго гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 207–208.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)