2.узнач.прым. Утрамбаваны, убіты яздой; уезджаны, наезджаны. Сцежка.. прашылася праз гушчар і выбегла на выезджаную лясную дарогу.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрамбава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад утрамбаваць.
2.узнач.прым. Шчыльны, гладкі, убіты. Шафёр гнаў машыну па беразе, проста па ўтрамбаваным пяску, па прыбойных лужынах — аж разляталася вада.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыко́л ’паля, кол, убітыя ў зямлю (для прычалу, для прывязвання жывёлы і пад.)’ (ТСБМ, ТС), прыка́л ’тс’ (Ян.). Няясна. У якасці дэрывацыйнай крыніцы прапануецца прыкало́ць, гл. калоць (ССБМ, 281), што наўрад ці адпавядае семантычнаму развіццю. Магчыма, да кол (гл.) ці ад калаці́ць (гл.). Параўн. ст.-рус.приколъкъ ’калы, убітыя ў дно для ўмацавання рыбалоўных сетак, закол, забой’ (Сразн.), рус.дыял.прико́л ’калок, убіты ў дно ракі для затрымання сеткі ў неабходным становішчы падчас рыбнай лоўлі’; ’рыбалоўны закол’, укр.при́кол ’невялікі калок, убіты ў зямлю’, при́кі́лок ’калок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прыкарэ́нкаваты (прыкорэ́нковатый) ’нізкі, каранасты’ (стол., Нар. лекс.). Утварэнне ад ко́рань (гл.) з развіццём семантыкі. Параўн. рус.дыял.прикорёнок ’тоўсты і маларослы чалавек’, укр.при́корень ’частка ствала каля кораня, пень; невялікі калок, убіты ў зямлю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уе́зджаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад уездзіць.
2.узнач.прым. Утрамбаваны, убіты яздой, гладкі, ад доўгай язды. Уезджаны снег. Уезджаная дарога. □ Андрэй ступаў зморана, цяжка. Ногі шукалі дарогі, узбіваліся на ўезджаны грунт, гублялі яго.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
toenail
[ˈtoʊneɪl]1.
n.
1) пазно́гаць на па́льцы нагі́
2) цьвік убі́ты наўскася́к (пры зьбіва́ньні)
2.
v.t.
зьбіць цьвіко́м наўско́с
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
шалёвачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шалёўкі. Я пераступіў парог кабінета — невялічкага пакойчыка з шалёвачнай пераборкай і рыпучымі.. дзвярамі.Кухараў.Ігналь злавіў вочап, зачапіў вядро за крук, што яшчэ даўно быў убіты ў шалёвачную агароджу, і падаўся ў хлеў.Лупсякоў.// Прызначаны для шалёўкі. Шалёвачныя дошкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
драўля́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з дрэва. Драўляны дом. Драўляны ложак. □ Аўтобус едзе па новым драўляным мосце цераз раку.Галавач.Гэта быў звычайны драўляны крук, убіты ў сцяну яшчэ нябожчыкам дзедам.Лынькоў.
2.перан. Застылы, невыразны. Лейтэнант слухаў Астапа і ўсміхаўся кончыкамі губ. Астатнія маўчалі, захоўваючы на сваіх тварах нейкі недарэчны драўляны выраз, нібы ніводнае слова не даходзіла да іх слыху і не кранала.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)