1. Імгненны разрад атмасфернай электрычнасці ў выглядзе яркай ломанай лініі.
Бліснула м.
2. Тэрміновы выпуск бюлетэня, газеты, кнігі і інш., а таксама вельмі тэрміновая тэлеграма.
3. Від засцежкі, якая хутка зашморгваецца.
|| прым.мала́нкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БІЯПСІ́Я (ад бія... + грэч. opsis разгляданне),
дыягнастычная аперацыя выразання пробнага кавалачка хваравіта змененай тканкі жывога арганізма з далейшым мікраскапічным даследаваннем для вызначэння характару паталагічнага працэсу (запаленне, пухліна і інш.). Біяпсія ў час хірург. аперацыі (тэрміновая) дае магчымасць удакладніць клінічны дыягназ і вызначыць межы пашкоджання. Разнавіднасць біяпсіі — біяпункцыя, пры дапамозе якой ацэньваюць характар змянення ўзятых для даследавання клетак, вадкіх тканак (напр., спіннамазгавой вадкасці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬТЭРНАТЫ́ЎНАЯ СЛУ́ЖБА,
асобны від працоўнай дзейнасці, якім замяняецца тэрміновая ваенная служба. Альтэрнатыўная служба датычыцца грамадзян, што прыгодныя да ваен. службы ва ўзбр. сілах, але па сваіх рэліг., пацыфісцкіх перакананнях або інш. прычынах не могуць прымяняць зброю і баявую тэхніку і адмаўляюцца ад ваен. службы. Грамадзяне, якія знаходзяцца на альтэрнатыўнай службе, працуюць санітарамі, даглядаюць састарэлых і інш. Альтэрнатыўная служба існуе ў многіх краінах (напр., Бельгіі, Галандыі, Германіі, Францыі і інш.).
2.Разм.Тэрміновая справа; спешка. — Няўжо так абавязкова ехаць у раён сёння?.. Такая тэрміновасць, падумаеш. Перабуду ж неяк аднаго паўдня і без кручкоў...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
terminowy
terminow|y
тэрміновы, спешны;
depesza ~a — тэрміновая тэлеграма;
praca ~a — тэрміновая праца;
rachunek ~y — дэпазітны (тэрміновы) рахунак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
цытадыягно́стыка2
(ад лац. cito = хутка, тэрмінова + дыягностыка)
тэрміновая дыягностыка (звычайна гісталагічная) на аперацыйным стале.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)