ты́катьI несов.

1. ты́каць; то́ркаць; (втыкать) утыка́ць; уто́ркваць;

ты́кать па́лкой в зе́млю ты́каць (то́ркаць) па́лкай у зямлю́;

2. (совать) со́ваць, ты́цкаць;

поросёнок ты́чет нос в коры́то парася́ ты́цкае лыч у кары́та;

ты́кать па́льцем на кого́-л. ты́цкаць па́льцам на каго́е́будзь;

ты́кать в нос (кому-л.) со́ваць (ты́цкаць) у нос (каму-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да сунуць (у 1–5 знач.).

2. каго-што. Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца. Варушыць Аўгіня вілачнікам гаршкі, чапялой патэльню совае да вуголляў. Бядуля. Потым пасажыры совалі кашалёк нагамі, пакуль ён не апынуўся ў кутку, дзе стаяў безбілетны Віця. Якімовіч.

3. безас. Разм. Пра рэзкі боль. Совае ў калена.

•••

Соваць (сунуць, тыцкаць) нос куды — умешвацца ў што‑н., звычайна не ў сваю справу.

Соваць (тыцкаць) пад нос каму — даваць, паказваць што‑н. непачціва, абы-як.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nuzzle

[ˈnʌzəl]

v., -zled, -zling

1) ты́цкаць, це́рціся но́сам аб што (пра жывёліну)

2) прыці́скацца, прытуля́цца, прыхіля́цца

3) ры́ць лычо́м

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пака́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паказаць (у 1–8 знач.).

•••

Вачэй не паказваць — не бываць, не з’яўляцца дзе‑н., у каго‑н.

Пальцам (пальцамі) паказваць (тыкаць, тыцкаць) — звяртаць увагу, указваць на таго, хто праявіў сябе з адмоўнага боку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паты́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тыцкаць некаторы час; тыцнуць некалькі разоў. А ваўкі патыцкалі пысамі ў спіну, чмыхнулі і, не зачапіўшы ні Анастассі, ні Алёнкі, пагналіся за канём. Гроднеў. Даўгавата чакаў, а ён [ліс] усё не паказваецца. Потым, бачу, вылазіць і памаленьку, прынюхваючыся, ідзе ў мой бок. Пасля спыніўся, пакруціўся на адным месцы, патыцкаў носам у гной і давай яго разграбаць. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сова́ть несов., разг.

1. со́ваць, усо́ўваць, засо́ўваць; (запихивать) запіха́ць, запі́хваць; (погружать, опускать) усо́ўваць, саджа́ць, уса́джваць;

сова́ть ве́щи в чемода́н со́ваць (запіха́ць, запі́хваць) рэ́чы ў чамада́н;

сова́ть ру́ку в во́ду саджа́ць руку́ ў ваду́;

2. (небрежно давать) ты́цкаць, со́ваць;

сова́ть кни́гу в ру́ки ты́цкацьо́ваць) кні́гу ў ру́кі;

3. (давать взятку) падсо́ўваць;

4. (тыкать чем-н.) со́ваць, со́ўгаць, ты́цкаць;

сова́ть нос со́ваць (утыка́ць) нос;

не суй нос не в свой вопро́с погов. у чужо́е про́са не ткні но́са; не твая́ пало́са — не тыч но́са; дзе сава́ і сыч, там но́са не тыч;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Quark

m -s

1) тваро́г

2) разм. бязглу́здзіца, глу́пства

◊ sich um jden ~ kümmern — звярта́ць ува́гу на ўся́кае глу́пства

sich in jden ~ mschen — ты́цкаць усю́ды свой нос

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Тыц — выклічнік, выражае раптоўнае дзеянне, нечаканую з’яву, сустрэчу (Нас., Пятк. 2, Сержп. Прык., ТС; даўг., іўеў., астрав., шальч., Сл. ПЗБ; мсцісл., Нар. лекс.): а ім у варотах тыц — Дыдона («Энеіда навыварат»), тыц! стаў конь, наравіцца! (Ф. Багушэвіч), ‘дотык’: вады на тыц рукі; тры разы тыц рукой (леп., Нар. медыцына), тыц‑тыц ‘тык-мык, пык-мык’: тыц‑тыц, і няма чаго сказаць (астрав., Сл. ПЗБ), тыц‑мыц ‘тык, тыц’ (карэліц., Нар. словатв.). Параўн. укр. тиць — для выражэння нечаканай сустрэчы (ад дзеяслова ткнути), тыць‑миць ‘тык-мык’, рус. дыял. тыц — пра раптоўны рух, польск. tyc — водгалас утыкання (Вілен. сл.). Да ты́каць (гл.). Карэннае ‑ц узыходзіць да формы заг. ладу прасл. *tykati*tъci (ЕСУМ, 5, 577). Сюды ж тыцаті ‘шукаць’ (пін., Шатал.; Сл. Брэс.), тэ́цнутэ (ногою) ‘даць выспятка’ (драг, Ск. нар. мовы), ты́цяты ‘рабіць што-небудзь, пераходзячы з месца на месца’, а таксама ўскладненыя суфіксамі вытворныя ты́цкаць ‘тыкаць’ (ТСБМ, Ласт., Шат., Нар. Гом., Др.-Падб.); ты́цканне ‘тыканне пальцам’ (Ласт.), ‘звяртанне ўвагі на што-небудзь зробленае дрэнна, як бы папікаючы’ (Нар. Гом.); ты́цкацца ‘лезці ў чужую справу’ (Шат.), ‘соваць, тыцкаць’ (Касп.); ты́цнуць ‘сунуць’ (Жд. 1, ТС; люб., ЖНС), ты́цнуцца ‘ўсунуцца, умяшацца’ (Юрч. СНЛ), тицʼнути ‘тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.), ты́цьнуты ‘ткнуць’ (Клім.). Талстой (ЛП, 17) параўноўвае апошняе слова з серб.-харв. ти́цаті ‘датыкацца’; Скок (3, 429) разглядае яго як вынік другаснай палаталізацыі з прасл. *tъk‑, гл. таксама Глухак, 618.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяры́гі ’жалезныя ланцугі, аковы, якія насілі на целе рэлігійныя фанатыкі’ (БРС, КТС), ст.-бел. верига, вериги ’ланцуг, путы’ (з XV ст.), укр. вериги, рус. вериги ’тс’, арханг. ’смецце ў зерні збожжа’, алан. ’невялікі стог сена’, ст.-рус. верига, вериги ’металічны дрот, ніць’; ’ланцуг’; ’вярыгі’; ’кайданы’ (з XII ст.), славен. veríga ’ланцуг, звяно ланцуга’; ’клямка, засаўка’, серб.-харв. вѐрига ’ланцуг’, вѐриге ’вярыгі’, макед. верига ’ланцуг’; ’горны хрыбет’, балг. верига, веруга ’ланцуг’; ’путы, аковы, кайданы’; ’ланцуг гор’; ’рад падзей’; ’бярозка палявая, Convolvulus arvensis L.’, ст.-слав. верига, утворанае ад вьрѣти (< verti ’звязваць’) пры дапамозе суф. ‑ига (Шанскі, 1, В, 59). Звязана з літ. vérti ’адчыняць, зачыняць’; ’нанізваць’, лат. vērt ’тс’, грэч. ἀείρω ’злучаю, звязваю’. Са ст.-слав. праз ц.-слав. і ст.-бел. слова прыйшло ў сучасную мову. Фасмер (1, 299) звязвае рус. верига са словам верать ’усоўваць, запіхваць, тыцкаць’. Сюды ж прымыкае вярыжны (брація вярыжнаяКТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патыка́ць1 ’дараваць за дрэнныя ўчынкі, пакідаць непакараным’ (бялыніц., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.), ’патураць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да патака́ць (гл.).

Патыка́ць2 ’сустракаць’ (Нас.). З польск. potykać (się) ’тс’. Сюды ж ганц. патыка́ць ’рабіцца блага, млосна’ (Сл. ПЗБ).

Патыка́ць3, патыка́цца ’утыкаць нос (не ў сваю справу)’ (Нас.), ’рабіць спробу зайсці’ (КЭС, лаг.), з’яўляцца, паказвацца на вочы’ (хойн., Мат. Гом.), паткну́цца ’сунуцца, паказацца куды-н.’ (ТСБМ), потыка́цьтыцкаць, соваць’ (ТС). Да тыкаць < прасл. tykati (), роднаснага з лат. tūkât, tūcît ’мясіць, ціснуць’, ст.-в.-ням. dûhen ’ціснуць’. Чаргаваннем галосных кораня звязана з ткаць (Фасмер, 4, 130).

Патыка́ць4 ’ткаць па аснове рознакаляровым утком’ (лід., віл., бар., шум., швянч., Сл. ПЗБ), драг. натыка́ты ’тс’ (Клімчук, вусн. паведамл.), патыка́нка ’дыван з ільняной асновай, патыканы рознакаляровымі ніткамі’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Магчыма, сюды ж польск. potykaczka ’спадніца, тканая ў чатыры полкі’. Параўн. н.-луж. potykaś ’зацыраваць’. Да па‑ < прасл. po‑ і ткаць < прасл. tъkati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)