тупаце́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тупацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Нечакана Максімка пачуў тупаценне соцень ног. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тупата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; незак.
Разм. Тое, што і тупацець. Чарнавокі бутуз-важак, схамянуўшыся і ўжо не азіраючыся на Дар’ю Сяргееўну, зухавата тупоча ножкамі. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
clatter2 [ˈklætə] v.
1. сту́каць, бра́згаць, бразгата́ць
2. грукаце́ць, груката́ць, гру́каць, ля́скаць
3. тупаце́ць
4. балбата́ць, лапата́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ту́гаць ‘гайдаць, вагаць, штурхаць’, ‘насіцца, тупацець’ (ТС). Першае значэнне, магчыма, у выніку перастаноўкі з гу́таць ‘гушкаць’, параўн., аднак, ту́гнуць ‘тупнуць’ (гл.), тугоце́ць ‘ідучы, грукаць абцасамі, падэшвамі абутку’ (Руб.) — выразна гукапераймальнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́птаць ‘працаваць дома; таптацца, хадзіць цэлы дзень паціху, не спяшаючыся’ (Федар. 4, Сцяц., Сцяшк. Сл., Скарбы), ‘біць капытамі’ (Нар. Гом.), ту́птаці ‘хадзіць, тупаць’ (ТС), ст.-бел. туптати ‘тс’ (ГСБМ); сюды ж тупата́ць, тупаце́ць ‘стукаць нагамі’ (ТСБМ), тупота́ти ‘тс’ (Вруб.). Параўн. укр. ту́птати ‘таптацца, хадзіць узад і ўперад’, тупота́ти ‘часта тупаць’, тупоті́ти ‘тс’, рус. дыял. тупоте́ть, тупоти́ть ‘стукаць нагамі’, польск. tuptać ‘таптацца дробнымі крокамі’, ‘мітусіцца’, tupotać ‘таптаць’, ‘тупацець, тупаць’, в.-луж. tupotać ‘перабіраць нагамі’, макед. тупти ‘стукаць, удараць’, ‘біцца (аб сэрцы)’, балг. туптя́ ‘тс’, ‘працаваць (аб маторы)’. Дзеясловы суадносяцца з тупат (гл.), што да *tъpъtъ/*tupotъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
patter2 [ˈpætə] v.
1. сту́каць, пасту́кваць;
Rain pattered on the windows. Дождж барабаніў у вокны.
2. тупаце́ць;
She pattered along the corridor in bare feet. Яна басанож патупала па калідоры.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Жухаце́ць ’гарэць, свяціць’ (клец., любан., Жыв. сл.). Значэнне ’гарэць’ прадстаўлена ў шэрагу слоў на жу‑: жураць, жуляць, жураць (гл.). ‑х‑ тлумачыцца, відаць, экспрэсіўным пашырэннем кораня; ‑ац‑ адлюстроўвае суфікс ‑ot‑ са знач. ’аддзеяслоўная якасць’, ’гарэнне, свячэнне’; ‑ě‑ti > ець. Не выключана і прамое далучэнне суфікса ‑ацець (параўн. грукацець, тупацець, шапацець, бразгацець, ляскацець з гукавымі значэннямі). Гл. зіхацець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́гнуць ‘тупнуць, стукнуць, загрымець’ (ТС), сюды ж, відаць, і тугну́ць ‘спалохаць, спужаць, зняць з пасады’, тугну́ты ‘выгнаны, напалоханы’ (Яўс.), а таксама з экспрэсіўным нарашчэннем тугоне́ць ‘тупацець, грукатаць’ (ТС). Параўн. укр. тугоні́ти ‘ўдараць, стукаць, грукаюць’; паводле ЕСУМ (5, 669) — афектыўнае гукапераймальнае ўтварэнне, роднаснае лексеме стугане́ць, стуго́ніць (гл.), што, магчыма, пацвярджаецца і рус. дыял. ту́га ‘слова, якім адганяюць кароў’ (СРНГ), гл. ту-га.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капаце́ць 1 ’часта падаць, ’падаць буйнымі кроплямі’. Укр. капоті́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана ад назоўніка *kapъtъ) ’капля’, ’паданне кропель’ (параўн. ст.-чэш. kapet, суч. чэш. kapet ’кропля’, укр. капти́ти ’капаць’), як тупацець < тупат, шаркацець < шоргат і інш., да ка́паць (гл.).
Капаце́ць 2 ’куродыміць’ (Касп.) прымыкае да рус. арэалу пашырэння гэтай лексемы: копотеть, копотить ’дымець’, ’пыліць’ < прасл. kopъtěti/kopъtiti < kopъtъ/kopъtь ’сажа’ < і.-е. *ku̯ep‑/*ku̯op‑/ku̯əp‑ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 29–30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́паць ’тупаць, ісці (пра малых дзяцей)’ (мёрск., Нар. лекс.), ’ісці; хадзіць’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’скакаць’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж топ ’пра топанне, няўдалыя скокі’ (мсцісл., Нар. лекс.), ’тупат’ (Нар. Гом.), топоні́ць ’тупацець’ (ТС), ст.-бел. топотъ ’тупат’ (1518 г., КГС). Укр. то́пати ’ісці’, то́пкати ’таптаць’, рус. то́пать ’тупаць’, то́пот ’тупат’, польск. дыял. topotać się ’дрыжаць (ад страху, трывогі)’, в.-луж. topotać ’тупаць’, чэш. ťopati ’крочыць’, славен. topotáti, topótniti ’тупаць’, серб.-харв. топо̀тати ’тс’, то̏пот ’тупат’, балг. то́пот ’тупат’, макед. топоти, тупоти ’тупаць, моцна стукаць’. З прасл. *top‑, якое звязана з *tep‑, гл. цепаць, а таксама прасл. *topotъ (гл. тупат). Лічаць гукаперайманнем і параўноўваюць з лат. tapa, tapu ’туп-туп’, tapât ’крочыць, топаць’, літ. tapuoti ’тс’, фін.-угор. tap ’біць, штурхаць’, тат., казах., кыпч. taptamak ’таптаць’, tap‑tap ’туп-туп’. (Фасмер, 4, 78; Махэк₂, 647; ЕСУМ, 5, 598; Сной₂, 773). Да семантыкі параўн. то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)