plantain [ˈplæntɪn] n. bot. трыпу́тнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падаро́жнікII м. бат. абл. гл. трыпутнік

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

РАЗЕ́ТКАВЫЯ РАСЛІ́НЫ,

бессцябловыя расліны. Характарызуюцца моцна ўкарочанымі міжвузеллямі, добра развітым, сабраным каля асновы сцябла лісцем, што ўтварае т.зв. разетку (адсюль назва), і адсутнасцю лісця на кветаносных парастках (напр., трыпутнік).

т. 13, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рамо́н, ‑у, м.

Тое, што і рамонак. Селі хлопцы на ўсходцах ганка, паспускалі босыя ногі на росную мураву, дробненькі рамон ды трыпутнік. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wgerich m -s, -e бат. трыпу́тнік, падаро́жнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КО́ЛАС,

простае, батрычнае (бакакветнае) суквецце, у якім на падоўжанай гал. восі знаходзяцца сядзячыя кветкі (просты К.), або маленькія сядзячыя суквецці — каласкі (складаны К.). Просты К. маюць трыпутнік, некат. архідэі і інш., складаны — жыта, пшаніца, ячмень і інш. злакі.

т. 8, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРО́БАЧКА,

сухі шматнасенны плод раслін, утвораны некалькімі пладалісцікамі і здольны да раскрыцця. Уласціва многім відам (напр., мак, трыпутнік, цюльпан, бавоўнік і інш.). Бывае двух- ці шматгнездавая (паслёнавыя, залознікавыя, лілейныя), аднагнездавая з пасценнымі (фіялкавыя, званочкавыя) ці з цэнтр. (гваздзіковыя) насенняносцамі. К. называюць таксама частку спарагонія імхоў, дзе знаходзяцца споры.

т. 8, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Трэ́паценьтрыпутнік, Plantago major L.’ (капыл., ЛА, 1), тру́пуцень ‘тс’ (маг., Кіс.). Да тры́пуцень, трыпу́тнік1 (гл.); паводле Коласавай (Лексика, 200), у выніку дээтымалагізацыі і збліжэння з дзеясловамі трапа́ць ‘мяць, церабіць’ ці тро́паць ‘таптаць, біць’ і падобнымі, што адлюстроўвае ўмовы існавання расліны (пры дарозе), параўн. і трэ́патніктрыпутнік’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІЖВУЗЕ́ЛЛЕ ў біялогіі,

участак сцябла паміж двума сумежнымі вузламі парастка. У пупышцы М. не развітыя, вузлы цесна збліжаны. Пры росце парастка яны падаўжаюцца ў выніку дзейнасці ўставачных (інтэркалярных) мерыстэм (роставыя парасткі дрэў, кветаносныя парасткі траў). Застаюцца вельмі кароткімі ці адсутнічаюць М. ў некат. суквеццяў (кошык, парасонік), разетачных раслін (напр., дзьмухавец, трыпутнік), укарочаных парасткаў дрэў (бяроза, яблыня).

т. 10, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прыпу́тнік, трыпу́тнік ’падарожнік, Plantago major, Plantago lanceolata’ (Мядзв., Яруш.). Рус. припу́тник, укр. при́путень ’тс’. Дэрыват ад прыметніка *прыпу́тны ’той, які расце пры дарозе’. Да пуць (гл.). Параўн. трыпу́тнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)