Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прычэ́пшчык, ‑а, м.
Работнік, які абслугоўвае прыладу, машыну, прычэпленую да трактара. За рулём сядзеў трактарыст, ля плугоў — прычэпшчык.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
русавало́сы, ‑ая, ‑ае.
З русымі валасамі. Чуцен спеў — Русавалосы грае трактарыст.Танк.У першай лодцы сядзіць русавалосы хлопец у белай кашулі.Аляхновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лагадне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца лагодным, лагаднейшым. — Дык сядай у машыну, паедзем, — лагаднее трактарыст Мікалай.Бялевіч.Успаміны крыху размякчалі Максіма Сцяпанавіча, ён лагаднеў.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стагакі́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Сельскагаспадарчая машына для складання стагоў, сціртаў, а таксама для пагрузкі коп на машыны. [Лёня:] — Я бачу, хто такі няўрымслівы — трактарыст са стагакіда.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазыча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да пазычыць.
•••
Не пазычацьчаго — ёсць у дастатковай меры, хапае. З [хлопцаў] атрымаліся б неблагія трактарыст, розуму ж і хваткі ім не пазычаць.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тра́ктар (тра́хтар, тра́хтор) ’самаходная сельскагаспадарчая машына для цягі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ, Растарг.). Запазычана з рускай мовы (упершыню фіксуецца ў прэсе ў 1922 г. (гл. Баханькоў, БЛ, 12, 32), у якую слова прыйшло ў 20‑я гг. XX ст. з англійскай, дзе tractor азначае ’цягач’ < лац.tractāre < trahĕre ’цягнуць, валачы’ (Чарных, 2, 256–257; Голуб-Копечны, 106, 388; ЕСУМ, 5, 617), Сюды ж трактары́ст, трахтары́ст (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), трактары́ста ’трактарыст’ (смарг., Сл. ПЗБ) — з польск.traktorzysta ’тс’; трактары́сты ’тс’ (Сцяшк., Жд. 1, Янк. 2, Сл. ПЗБ) — арыгінальнае ўтварэнне беларускай мовы, звязанае з пераасэнсаваннем фіналі ‑іст (‑ыст), ‑іста (‑ыста) пад уплывам прыметнікаў на ‑сты, гл. галасісты, ганарысты і назоўнікаў тыпу араты, памагаты, Пра пашырэнне і паходжанне падобных форм гл. Абрэмбска–Яблонска, Зб. Крапіве, 21–26; Мартынаў, Лекс. балтызмы, 25; Запрудскі, Stud. Russica, 22, 161–166; Хромчанка, Паўн.-маст. гав., 51–56.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
загара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да загарэць.
2.перан.Разм. Бяздзейнічаць, рабіць вымушаны адпачынак у рабочы час. Паток [машын] расце з кожным днём, гадзінамі «загараюць» шафёры, чакаючы кароткай каманды старога абветранага паромшчыка.Грахоўскі.— Загараем, — гаворыць трактарыст.. — Чакаем насення.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баламу́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата.М. Стральцоў.
2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі.Карпаў.
3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Станавіцца пабрацімамі.
2. Праяўляць братнія пачуцці; уступаць у цесныя сяброўскія адносіны. Ад.. [Віктара] крыху патыхала бензінам. На перапынках [вучні] з ім не надта стараліся братацца, аднак не папракалі, бо ведалі, што калі.. бацька трактарыст, то хто.. вытрымае, каб не падысці да трактара.Кулакоўскі.// Спыняць ваенныя дзеянні, барацьбу і пад., заяўляючы аб узаемных братніх пачуццях, салідарнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)