трактары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Кіроўца трактара.

|| ж. трактары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. трактары́сцкі, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трактары́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трактары́ст трактары́сты
Р. трактары́ста трактары́стаў
Д. трактары́сту трактары́стам
В. трактары́ста трактары́стаў
Т. трактары́стам трактары́стамі
М. трактары́сце трактары́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трактары́ст м. трактори́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трактары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Вадзіцель трактара. Камсамолец Янка працавіты, добры трактарыст. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трактори́ст трактары́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трактары́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да трактарыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычэ́пшчык, ‑а, м.

Работнік, які абслугоўвае прыладу, машыну, прычэпленую да трактара. За рулём сядзеў трактарыст, ля плугоў — прычэпшчык. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

русавало́сы, ‑ая, ‑ае.

З русымі валасамі. Чуцен спеў — Русавалосы грае трактарыст. Танк. У першай лодцы сядзіць русавалосы хлопец у белай кашулі. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лагадне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца лагодным, лагаднейшым. — Дык сядай у машыну, паедзем, — лагаднее трактарыст Мікалай. Бялевіч. Успаміны крыху размякчалі Максіма Сцяпанавіча, ён лагаднеў. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стагакі́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Сельскагаспадарчая машына для складання стагоў, сціртаў, а таксама для пагрузкі коп на машыны. [Лёня:] — Я бачу, хто такі няўрымслівы — трактарыст са стагакіда. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)