перастая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прастаяць больш, чым трэба, сапсавацца, змяніцца якасна ад доўгага стаяння.

Жыта перастаяла.

2. што. Перачакаць што-н. стоячы.

П. дождж пад страхой.

|| незак. перасто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перасто́й, -ю, м. (спец.; да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тапне́ць ’змяншацца’: стог тапне́ў (Сцяшк.), тапне́е ’растае’ (воран., ЛА, 2). Дзеяслоў з польск. topnieć ’плавіцца, таяць’, перан. ’змяншацца, убываць’, роднасны да тапі́ць2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапуска́ць ’праводзіць’, ’распускаць’ (Сл. ПЗБ; LKK, 30). Паводле Грынавяцкене (там жа), семантычная інавацыя пад уплывам літ. palydė́ti ’праводзіць’ (< lydė́ti ’тс’), praléisti ’прапускаць’ (< léisti ’пускаць, таяць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слізі́ць ‘сачыцца’, ‘мокнуць (пра рану)’ (Сл. ПЗБ, ПСл), слі́зіць, слізі́ць ‘тс’ (ТС), сюды ж, відаць, і слю́знуць ‘прэць, гніць’ (Варл.). Параўн. укр. слизи́ти ‘сачыцца’, славац. sliziť ‘прапускаць вадкасць’, славен. slizéti ‘сачыцца’, серб.-харв. слизити ‘паціху цячы, сачыцца’, slíziti ‘тс’, балг. дыял. слизи ‘паціху прасочваецца праз якую-небудзь перашкоду, сочыцца’. Борысь (Czak. stud., 82) адносіць сюды і ўкр. сли́знутитаяць’, н.-луж. śliznuśтаяць, распускацца (пра снег, масла)’, старое польск. śliznąć ‘пакрывацца сліззю, рабіцца слізкім (пра мяса і інш.)’, śliżeć ‘станавіцца слізкім, вільготным (пра сала)’, славен. sliznitiтаяць (пра снег, масла)’ і рэканструюе прасл. *sliziti ‘выдзяляць з сябе вільгаць, слізь’, што суадносіцца з *slizъkъ (з суф. ‑ъkъ), гл. слізкі, слізь. Параўн. БЕР, 6, 878; SEK, 4, 309.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́лы ’які злёгку падтаў, зрабіўся цёмным ад раставання снегу або лёду’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), та́лый ’тс’ (Бяльк.). Т. зв. “элавы” дзеепрыметнік ад таць, гл. таксама таяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прастая́ць, -таю́, -таіш, -таіць; -таім, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак.

1. Правесці або прабыць які-н. час стоячы (гл. стаяць у 1, 2, 4, 6, 8—10 знач.).

2. Прабыць у бяздзейнасці, у прастоі.

Цягнік прастаяў на раз’ездзе гадзіну.

3. Праіснаваць, не разбураючыся.

Гэты дом прастаіць яшчэ доўга.

|| незак. прасто́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раставаць, тапіцца; таяць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Та́нуць ’раставаць’: снежок до вечэра тане (ТС). Параўн. укр. та́нутитаяць’. Дзеяслоў з ‑ну‑ ад тацьтаяць’, гл. Параўн. таяць, гл.

Тану́ць ’гінуць, паміраць, ідучы на дно; тапіцца’, ’вязнуць’ (ТСБМ), ’залівацца вадой’ (Некр. і Байк., Шат., Бяльк., Сержп. Прымхі, Федар. 4, Сл. ПЗБ, ТС), тана́ць ’тануць’ (карэліц., Нар. словатв.; кіраў., Нар. сл.), то́пнуць, то́нуць ’тс’ (Ласт.), тону́ті ’тс’ (Вруб.), ст.-бел. тонути, танути ’тс’ (канец XV ст., КГС). Укр. тону́ти ’тс’, рус. тону́ть ’тс’, польск. tonąć ’тс’, н.-луж. toniś, чэш. tonouti ’тс’, славац. tonúť ’тс’, славен. toníti ’тс’, серб.-харв. то̀нути ’тс’, балг. тъ́на ’патанаць’, дыял. то́на, макед. тоне ’тс’. З прасл. *tonǫti < *topnǫti ’тануць’, звязанага з *topiti ’тапіць’ (Фасмер, 4, 77; Брукнер, 573; Махэк₂, 647; Голуб-Ліер, 367; Шустар-Шэўц, 1516; ЕСУМ, 5, 597; Борысь, 637; Рачава, Этимология–2003–2005, 186). Гл. тапі́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прата́ліна ’месца, дзе растаў снег і агалілася зямля’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), прата́лка, прота́лка ’тс’, ’агрэх (пры сяўбе)’ (Шчарб., ТС; Жд. 1), прота́лак ’тс’ (Касп.), ’паляна’ (віл., шальч., Сл. ПЗБ), ’лапіна, дзе вымакла збожжа’, ’вузкі праход паміж будынкамі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’пропуск, зроблены пры сяўбе’ (Сцяшк.). Рус. прота́лина, прота́лок, укр. прота́лина, прота́лка ’праталіна’, польск. przetalina ’тс’. Дэрываты ад *прата́ць ’растаць, утварыўшы праталіну’, *прата́лы ’расталы (снег, лёд)’, што адлюстроўвае варыянтнасць та́яць/‑таць (параўн. пата́ць, адта́ць (Стан.), аналагічную да стая́ць ста́ць, гл. таяць. Банькоўскі (2, 915) бачыць кантракцыю ў польск. przetalina < *przetajalina. Гл. таксама тал, талона.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tajać

незак.

1. раставаць, таяць;

śnieg już taje — снег ужо растае;

2. сагравацца;

3. перан. расчульвацца, млець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)