То́пель ’таптуха лавіць рыбу’ (люб., Паўл.), сюды ж з іншай суфіксацыяй то́пень ’рыбалавецкая снасць, зробленая з лазовых дубцоў у выглядзе конуса’ (глус., Янк. Мат.; ПСл, Мат. Гом.), ’таптуха, рыбалоўная снасць’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’таптуха’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад тапіць 1 (гл.), параўн. чэш. tápal ’від рыбацкай сеткі’ (ад ст.-чэш. tápati se < topiti se, гл. Махэк₂, 636).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́птанка ’бульбяная каша’ (брагін., ЛА, 4), ’бульбяная каша (з тоўчанай варанай бульбы)’ (стол., ЖНС), то́пта́нка ’тоўчаная бульба’ (ТС), то́пта ’тс’ (маладз., Жд. 2). Гл. таптуха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
purée
н. [piure] пюрэ;
purée ziemniaczane — тоўчаная бульба; таптуха, камы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
тапча́к, ‑а, м.
1. Род коннага прывода. Замардавалі [гаспадары] дзяўчыну. Кожны дзень, як конь у тапчаку, ідзе і ідзе .. Ні адпачынку, ні ласкавага слова. Чарнышэвіч.
2. Тое, што і таптуха (у 2 знач.). [Плотка:] — Гоняць нас усюды. Ловяць нас на вуды, Надзяць па гарох. Ловяць невадамі, Душаць венцярамі, Брэднем, тапчаком. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́пала (ту́поло) ‘від рыбалоўнай снасці’ (ТС). Відаць, да ту́паць (гл.), аналагічна да таптуха 1 ад таптаць 1 (гл.). Таго ж утварэння экспрэсіўныя назоўнікі ту́пала ‘чалавек, які робіць выгляд удзелу ў справе, але нічога не робіць’ (Нас.) і ту́пало ‘той, хто моцна грукае нагамі пры хадзьбе’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
куль 1, ‑я, м.
1. Тоўсты сноп выбранай няцёртай саломы, з якой звычайна робяць стрэхі. Малацілі да змроку. Тады Андрэй пачаў перабіраць салому на кулі, а Іван панёс коням канюшыну. Чарнышэвіч. Дзед Ігнат сядзеў на страсе і распускаў куль саломы. Васілевіч.
2. у знач. прысл. кулём. Пераварочваючыся, куляючыся ў час руху, падзення. З тэндэра кулём скаціўся ў будку качагар Юрка Лунец. Васілёнак. // Імкліва, вельмі хутка. Платон чагосьці шукаў. І Марына з жахам зразумела, што ён шукае сякеру. Ён усё мог зрабіць. І яна, ратуючыся, кулём кінулася ў хату. Ракітны.
куль 2, ‑я, м.
1. Вялікі, звычайна рагожны мяшок. Куль мукі. □ Грузавік быў нагружаны бочкамі, скрынкамі, рагожнымі кулямі. Хадкевіч.
2. Старая гандлёвая мера сыпкіх цел (каля 9 пудоў).
куль 3, ‑я, м.
Задняя частка рыбалоўнай снасці (невада, жака і пад.) у выглядзе вузкага доўгага мяшка, куды пападае рыба пры лоўлі. Касцы доўга не ляжалі, хоць хацелася прыдрамаць. Прычына гэтаму была сетка-таптуха, якая стаяла тут жа пад дубам, кулём угору. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)