Атайбава́цца ’абжыцца’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, звязана з тайба ’тайна, сакрэт’ (Нас.), аднак семантычныя сувязі ў такім выпадку не празрыстыя. Параўн. укр.утамуватися, польск.otamować się ’спыніцца, супакоіцца’ ад тама плаціна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РЭЙНА́ЛЬ (Raynal) Гіём Тама Франсуа (11.4.1713, г. Сен-Жэнье, дэпартамент Аверон, Францыя —6.3.1796),
французскі гісторык і сацыёлаг, прадстаўнік Асветніцтва. Адукацыю атрымаў у езуіцкім калежы, але ад дзейнасці святара адмовіўся. У 1747 жыў у Парыжы, займаўся літ. працай, супрацоўнічаў у «Энцыклапедыі» Д.Дзідро. У сваім гал. творы «Філасофская і палітычная гісторыя ўстаноў і гандлю еўрапейцаў у абедзвюх Індыях» (т. 1—6, 1770) востра крытыкаваў феад.-абсалютысцкія парадкі, каталіцкую царкву, каланіялізм. Яго кніга канфіскавана, а Р. зняволены ў турму. У 1781 пакінуў Францыю, знайшоў прытулак пры дварах прус. караля Фрыдрыха II і рас. імператрыцы Кацярыны II. У 1787 вярнуўся на радзіму. У перыяд Французскай рэвалюцыі 1789—99 выступаў супраць паглыблення рэв. барацьбы, асуджаў якабінцаў. Яго ідэі паўплывалі на філасофію Сен-Сімона, на канцэпцыю франц. гісторыкаў эпохі Рэстаўрацыі, на погляды А.М.Радзішчава. Аўтар «Гісторыі англійскага парламента» (1748).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКАЯ КАНСЕРВАТО́РЫЯ музыкі і дэкламацыі, вышэйшая музычная ўстанова Францыі. Створана ў 1793 у Парыжы як Нац.муз.ін-т у выніку зліцця Каралеўскай школы спеваў і дэкламацыі (засн. ў 1784) і муз. школы Нац. гвардыі (з 1792); з 1795 сучасная назва. Заснавальнік і першы кіраўнік Б.Сарэт. Пры П.к. адкрыты ў 1812 тэатр, у 1823 Пачатковая школа спеваў, у 1828 «Таварыства канцэртаў Парыжскай кансерваторыі» (дзейнічае).
Прымае навучэнцаў амаль без узроставых абмежаванняў. Студэнты, якія паспяхова закончылі курс кампазіцыі, адзначаюцца (з 1803) нац.дзярж. Рымскімі прэміямі. У 19—20 ст. П.к. ўзначальвалі кампазітары Л.Керубіні, Д.Ф.Абер. А.Тама, К.Дэльвенкур, М.Дзюпрэ, Р.Лушор і інш., сярод выкладчыкаў музыканты Ф.Паэр, Ж.Ф.Лесюэр, Ф.Галеві, Р.Крэйцэр, А.Адан, П.Дзюка, А.Карто, Д.Міё. Мае б-ку (засн. ў 1801), у якой адзін з найбольшых у Францыі збораў нот і кніг па музыцы, Музей муз. інструментаў (з 1861).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ву́сяка ’вось, якраз’ (Шат.). Са спалучэння вось як шляхам універбацыі, лабіялізацыі о ў пазіцыі пасля в і далучэння прыслоўнага суфікса ‑а; параўн. ту́та (< тут), та́ма (< там) і г. д., або ад вось пры дапамозе «пустога» суфікса ‑ка, як ву́нека ад вунь; параўн. авосе́ка ’вось’ (Шуба, Прыслоўе, 62; Карскі 2–3, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАКТО́ (Cocteau) Жан (5.7.1889, г. Мезон-Лафіт, Францыя — 11.10.1963),
французскі пісьменнік, мастак, кінарэжысёр, тэатр. дзеяч. Чл.Франц. акадэміі (1955). Дэбютаваў у 1909 як паэт-сімваліст (зб. «Лямпа Аладзіна»), Выступаў за балетны спектакль новага тыпу, заснаваны на збліжэнні харэаграфіі з эстрадай і эксцэнтрыкай; супрацоўнічаў з С.Дзягілевым. Паэтычная творчасць развівалася ад куба-футурызму і дадаізму («Ода Пікасо», 1919, зб. «Вершы», 1920) да сюррэалізму (зб. «Опера», 1927). У зб-ках крытычных афарызмаў «Певень і арлекін» (1918) і «Прафесійны сакрэт» (1922) выступіў як прыхільнік авангардысцкай групы «Шасцёрка» ў музыцы і дадаізму ў л-ры. Аўтар раманаў «Самазванец Тама» (1923) і «Цяжкія дзеці» (1929), п’ес «Антыгона», «Рамэо і Джульета» (спроба «амаладжэння» ант. і шэкспіраўскай трагедыі), «Арфей» (усе 1928), «Адская машына» (1934), псіхал. манадрамы «Чалавечы голас» (1930; паводле яе ў Мінску ў 1985 паст.аднайм. монаопера Ф.Пуленка), «Цяжкія бацькі» (1938), «Двухгаловы арол» (1946), «Вакх» (1952) і інш. Адзін з заснавальнікаў «Балета Елісейскіх палёў» (1944). Пісаў лібрэта балетаў, опер, кінасцэнарыі. Ставіў кінафільмы («Прыгажуня і пачвара», 1946; «Арфей», 1950; «Запавет Арфея», 1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСНЭ́ (Massenet) Жуль Эміль Фрэдэрык (12.5.1842, Манто, каля г. Сент-Эцьен, Францыя — 13.8.1912),
французскі кампазітар, педагог. Чл. Ін-та Францыі (1878). Прэзідэнт Акадэміі прыгожых мастацтваў (1910). У 1852—63 (з перапынкам) вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі ў А.Тама; у 1878—96 яе праф. У 1863 атрымаў Рымскую прэмію. Разам з Ш.Гуно — адзін з вядучых прадстаўнікоў лірычнай оперы. Валодаў яскравым меладычным дараваннем, стварыў гнуткі арыёзна-дэкламацыйны вак. стыль. Сярод твораў: каля 30 опер, у т. л. «Дон Сезар дэ Базан» (паст. 1872), «Манон» (1884), «Вертэр» (1886), «Таіс» і «Наварка» (абедзве 1894), «Сафо» (1897), «Жанглёр Божай Маці» (1902), «Дон Кіхот» (1910), «Панург» (1913); аперэты; балеты «Куранты» (1892), «Цыкада» (1904), «Тарэра» («Эспада», 1908); 4 араторыі (1873, 1875, 1880, 1900); кантаты, у т. л. «Давід Рыцыо» (1863), «Мір і свабода» (1867); 7 праграмных сюіт і інш. для арк.; каля 200 рамансаў і песень, вак. цыклы; музыка да драм. спектакляў і інш. Сярод вучняў: А.Бруно, Ш.Кеклен, Ж.Цьерсо, Г.Шарпанцье, Э.Шасон, Ф.Шміт, Дж.Энеску. Аўтар успамінаў (1912).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Не́ка ’не; ніяк’ (бешанк., Нар. сл.; Цых.). Магчыма некалькі тлумачэнняў паходжання слова, якія маюць права на існаванне, асабліва пры дапушчэнні аманіміі форм: не́ка < не́а (адмаўленне, гл.) шляхам устаўкі к паміж галоснымі; не + ка (часціца, як у тута‑ка, тама‑ка, нямаша‑ка, немае‑ка і г. д.); утворана ад дзеяслова не́каць ’гаварыць «не»’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МІ́НСКІ МАЛЫ́ ТЭА́ТР.
Створаны ў 1996 у Мінску як недзярж. т-р на базе Альтэрнатыўнага т-ра (існаваў у 1990—96). Творчую дзейнасць пачаў пад маст. кіраўніцтвам І.Забары паказам спектакляў, пастаўленых раней у Альтэрнатыўным т-ры: «Камедыя» У.Рудава паводле твораў К.Марашэўскага і Ф.Аляхновіча (рэж. А.Андросік і Рудаў), «Моцарт і Сальеры» А.Пушкіна (рэж. А.Літвін), «Лебядзіная песня» паводле А.Чэхава (рэж. В.Грыгалюнас). Мастацтву т-ра ўласцівы віртуознасць акцёрскай тэхнікі, дынамізм сцэн. дзеяння, актыўная драматург. роля музыкі, пластыкі і колеру. Працуе на невял. аўдыторыю, ставіць пераважна спектаклі малых форм з камерным складам выканаўцаў. Сярод пастановак: філас. камедыя «Скарпіён» А.Еранькова паводле апавядання «Няма даравання» Л.Андрэева (рэж. В.Еранькова), дынамічны экзерсіс «Знайсці Элізабет» А.Гарцуева паводле Р.Тама (рэж. Гарцуеў), філас. трагікамедыя «Дрэйфус» Ж.К.Грумбарга, створаная з выкарыстаннем прыёму «тэатр у тэатры» (рэж. Літвін), казка для дзяцей «Чаравічак для Папялушкі» Я.Жураўкіна паводле казкі «Папялушка» Ш.Перо (рэж. Дз.Марынін і Дз.Саладуха), канцэптуальная псіхал. драма «ART» Я.Рэзы (рэж. М.Пінігін), мюзікл «Тайны Чароўнага Паддашку» А.Еранькова (аўтар лібрэта і рэж. В.Еранькова). Сярод акцёраў: А.Голуб, Жураўкін, Забара, А.Корчыкаў, С.Нікіфарава, А.Федаровіч, А.Шуляк. У спектаклях удзельнічаюць і акцёры інш. т-раў: З.Белахвосцік, С.Журавель, В.Кашчэеў, Г.Лягчылава, В.Манаеў, А.Сідарава, А.Шадзько і інш.
Л.А.Лявонава.
Мінскі малы тэатр. Сцэна са спектакля «АРТ» Я.Рэды «ART» Я.Рэзы.
горад на У Францыі. Адм. ц. дэпартамента Ніжні Рэйн і гал. горад гіст. правінцыі Эльзас. Каля 260 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт пры ўпадзенні р. Іль у Рэйн. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: маш-буд., тэкст., дрэваапр., нафтаперапр., харчовая. Ун-т. Месца знаходжання Савета Еўропы (з 1949), Еўрапейскага парламента, Еўрап. суда па правах чалавека і інш.еўрап. устаноў.
Засн. стараж. рымлянамі ў 16 г.н.э. як ваен. лагер Аргентаратум. Назва С. вядома з канца 6 ст. Развіццю горада спрыяла яго зручнае геагр. размяшчэнне на перакрыжаванні гандл. шляхоў. З 498 у складзе Франкскай дзяржавы, з 843 — Латарынгіі, з 870 — Усх.-Франкскай дзяржавы, пазней — «Свяшчэннай Рым. імперыі». У 974—982 належаў сеньёру-біскупу. Каля 1150 атрымаў гар. права. У 1262 вызваліўся з-пад панавання біскупа, стаў імперскім горадам. З 1381 чл. Рэйнскага саюза гарадоў. У 15—16 ст. цэнтр ідэй гуманізму (С.Брант і інш.) і рэліг. Рэфармацыі; тут узнікла еўрап. кнігадрукаванне (гл. І.Гутэнберг). У 1621 засн.ун-т. З 1681 горад пад уладай Францыі (юрыдычна паводле Рысвікскага міру 1697), з 1682 адм. цэнтр яе прав. Эльзас. У 1871—1918 у складзе Герм. імперыі, адм. цэнтр яе зямлі Эльзас-Латарынгія. Пасля 1-й сусв. вайны паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 вернуты Францыі. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны ням.-фаш. войскамі (1940—44).
Сярод помнікаў архітэктуры: гатычныя — сабор Нотр-Дам (11—16 ст.; познараманскі хор, 1176—1250; скульпт. ўбранне парталаў і гал. фасада, 13 ст.; вітражы 12—14 ст.), храмы Сен-Тама (13—14 ст.), Сен-П’ер-ле-В’ё (1381—1475) і інш., барочны епіскапскі палац (1722—28), ратуша (1730), жылыя дамы 14—17 ст., асабнякі ў стылі класіцызму. Музеі: прыгожых мастацтваў, археалогіі і дэкар. мастацтва (у палацы Раанаў, 18 ст.), «Эўр Нотр-Дам». Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
У.Я.Калаткоў (гісторыя).
Страсбур. Набярэжная ракі Іль.Страсбур. Сабор Нотр-Дам.