Збавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н.; зжыць што‑н. Цяпер дзед Талаш — вольны казак. Ён пазбыў свой цяжкі клопат.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Выпараць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыпорваць лісянят з нораў. □ Дзед Талаш, павыпорваў [гузікі з белымі арламі] і замяніў іх сваімі саматужнымі, паляшуцкімі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катэгары́чны, ‑ая, ‑ае.
Рашучы, безумоўны, неаспрэчны. Катэгарычнае рашэнне. Катэгарычнае патрабаванне. □ — Вам усім трэба сысці з дому, — катэгарычным тонам заявіў дзед Талаш, — так, трэба сысці.Колас.
•••
Катэгарычнае суджэннегл. суджэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарапа́шнік, ‑а, м.
Разм. Бядняк, гаротнік. — Так, — згадзіўся дзед Талаш, — ..Пан ёсць пан, а наш брат просты чалавек, гарапашнік — ён сваю мае думку і свой інтарэс, паляк ён ці немец.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэсцьдзеся́т, шасцідзесяці, Т шасцюдзесяццю, ліч.кольк.
Лік і лічба 60. Шэсцьдзесят памножыць на тры.// Колькасць, якая абазначаецца лічбай 60. Шэсцьдзесят гадоў таму назад прыстаў Талаш у прымы да Насці Балыгі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыракава́ты, ‑ая, ‑ае.
Зашырокі, некалькі шырокі. Плацце крыху шыракаватае, відаць, гаспадыня некалі была таўсцейшая.Асіпенка.Дзед Талаш расчуліўся.. Куртаты, шыракаваты на канцы і трохі задзёрысты нос яго падняўся ўгору і апусціўся ўніз.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Папярэдне ў думках разгледзець усе магчымыя акалічнасці, дэталі чаго‑н.; усебакова ўзважыць; падумаўшы, вырашыць. Абдумаць пытанне. Абдумаць маршрут. □ Дзед жа Талаш за гэты час абдумаў план свайго далейшага дзеяння.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯРГІ́НЯ (Dahila),
род кветкавых раслін сям. астравых. 27 відаў. У дзікарослым стане пашыраны ў горных раёнах Мексікі, Гватэмалы, Калумбіі, у культуры — па ўсім зямным шары. На Беларусі культывуюць 2 віды: вяргіня культурная (Dahila cultorum) і вяргіня перыстая (Dahila pinnata), якія выкарыстоўваюць для рабатак, бардзюраў, групавых і адзіночных пасадак.
Шматгадовыя караняклубневыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым унутры пустым сцяблом выш. да 2 м. Лісце супраціўнае, непарнаперыстае, зрэдку суцэльнае, на чаранках. Кветкі двух тыпаў — язычковыя (рознай велічыні, формы і колеру, простыя і махрыстыя, размешчаны па краі) і трубчастыя (дробныя, жоўтыя або карычневыя, у цэнтры суквецця), сабраны ў прыгожыя паніклыя кошыкі 3—35 см у дыяметры. Плод — сямянка. Цвітуць з чэрвеня да замаразкаў. Размнажаюць чаранкамі, дзяленнем клубняў, насеннем. Вядомы шматлікія сарты вяргінь, атрыманыя пераважна гібрыдызацыяй (каля 8 тыс.). Клубні некаторых відаў ядомыя, багатыя крухмалам і інулінам. У калекцыі Цэнтр.бат. саду АН Беларусі больш за 600 сартоў розных селекцыйных груп — пампонавых, каўняровых, шарападобных, анемонападобных, кактусападобных, хрызантэмападобных і інш.; бел. селекцыянерамі выведзены сарты вяргінь: Браслаўскія азёры, Бусел, Вера Харужая, Дзед Талаш, Купальская ноч, Лявоніха, Янка Купала і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.
Разм. Ваюючы, пацярпець няўдачу, прыйсці да дрэнных вынікаў. Перавёў дзед Талаш вочы на царскі партрэт, патрос галавою. — Ваяка... Даваяваўся, сволач ты, гіцаль, да таго, што ўжо і меднае капейкі не маеш!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цма́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Прыцмокваць губамі, языком і пад., выказваючы захапленне або расчараванне. — Ну ж і стрэльбу здабыў ты сабе, Мартын! — цмакаў дзед Талаш, разглядаючы дзівосную стрэльбу.Колас.І сёння яшчэ некаторыя цмакаюць, шкадуючы леташні снег.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)