так

1. нареч. (таким образом) так; (этак) гэ́так, так; (в сочетании с прил. в знач. сказ.) такі́, гэ́такі, гэ́ткі;

писа́ть на́до так, а не и́на́че піса́ць трэ́ба такэ́так), а не іна́чай;

он всё так сде́лал ён усё так зрабі́ў;

он не так уж добр ён не такі́ ўжо до́бры; (до такой степени) так;

так (насто́лько) жи́зненно, так (насто́лько) вырази́тельно так жыццёва, так выра́зна; (без последствий, без особенной цели, без усилий) так;

оста́вить э́то де́ло так нельзя́ пакі́нуць гэ́ту спра́ву так не́льга;

я сказа́л э́то про́сто так я сказа́ў гэ́та про́ста так;

2. союз дык; (так что) так што; (поэтому) таму́; (итак) так;

рабо́ту сде́лал, так мо́жно отдыха́ть рабо́ту зрабі́ў, дык мо́жна адпачыва́ць;

рабо́тать, так рабо́тать працава́ць, дык працава́ць;

так ты мне не ве́ришь? дык ты мне не ве́рыш?;

так согла́сен? дык зго́дзен?;

не зна́ете, так и скажи́те не ве́даеце, дык так і скажы́це;

(в составе сложных подчинительных союзов) / так как таму́ што;

я спешу́, так как пора́ идти́ на рабо́ту я спяша́юся, таму́ што час (пара́) ісці́ на рабо́ту (пра́цу);

так что так што, такі́м чы́нам;

жгло со́лнце, так что вы́держать бы́ло невозмо́жно пякло́ со́нца, так што вы́трымаць было́ немагчы́ма;

так, что́бы… так, каб…;

на́до вы́йти пора́ньше, так, что́бы не опозда́ть на по́езд трэ́ба вы́йсці ране́й, так, каб не спазні́цца на цягні́к;

3. част. (ничего особенного) так;

что с ва́ми? — Так, ничего́ што з ва́мі? — Так, нічо́га; (утверд.) так, ага́;

все в сбо́ре? — Так усе́ ў збо́ры? — Так (ага́); (усил.) так; дык (усил. при указании на противопоставление, возражение);

так, так, ну и дела́! так, так, ну і спра́вы!;

она́ так во́все не измени́лась яна́ дык зусі́м не змяні́лася;

ну так что же? ну дык што ж?;

там кли́мат о́чень суро́вый, так, моро́зы дохо́дят до сорока́ гра́дусов там клі́мат ве́льмі суро́вы, так, маразы́ дахо́дзяць да сарака́ гра́дусаў; (ограничительная) так, (этак) гэ́так;

лет, так (э́так) де́сять тому́ наза́д гадо́ў, такэ́так) дзе́сяць таму́;

и так і так;

и так да́лее (сокращённо и т. д.) і гэ́так дале́й (сокращённо і г. д.);

когда́ (е́сли) так калі́ так;

не так ли? хі́ба (ці) не так?;

так вот дык вось;

я так и знал! я так і ве́даў!;

так и быть няха́й бу́дзе так, (ладно) до́бра;

так и есть так і ёсць;

так и зна́й(те) так і ве́дай(це);

так и́ли и́на́че так ці іна́чай (іна́кш);

(и) так и сяк (і) так і сяк;

та́к себе та́к сабе́;

так и так (мол) так і так;

пусть так няха́й так;

как же так? як жа так?;

вот так так! вось дык так!;

(и) так и э́так (і) так і гэ́так;

давно́ бы так даўно́ б так;

так то́чно воен. так то́чна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́йздрасць, -і, ж.

Пачуццё прыкрасці і раздражнення, выкліканае дабрабытам, поспехамі іншых.

Глядзець з зайздрасцю на што-н.

На зайздрасцьтак (такі), што можна пазайздросціць.

Лопнуць ад зайздрасці — пра бурнае праяўленне зайздрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Такі́1, займеннік ’менавіта гэты, падобны да гэтага або да таго, пра які гаварылася раней ці гаворыцца далей’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Касп., Федар., 4, Сл. ПЗБ, ТС), такі́йтакі, гэтакі’ (Бяльк.), ст.-бел. такийтакі’ (КГС). Сюды ж вытворныя са значэннямі павелічальнасці ці памяншальнасці: таке́ннытакі (вялікі)’ (Ян., Растарг.), таке́зны ’тс’ (ТС), таке́нькі, таке́нечкі, таке́сенькітакі (малы)’ (Сцяшк. Сл., Ян., Растарг.). Укр. таки́, стараж.-рус. таки, такы ’тс’, польск., славін. дыял. taki, в.-луж. tajki, н.-луж. taki, серб.-харв. та̀кӣ, чэш. taky, славац. taký(to)такі’. Да прасл. *takъjь, што працягвае прасл. *takъ ’тс’ (гл. так).

Такі́2, такі — прыслоўе і часціца, што выкарыстоўваюцца пры знамянальных словах, падкрэсліваючы іх значэнне: ’аднак’, ’аднак жа’, ’зрэшты’, ’тым не менш’, ’усё ж’, ’усё-такі’ (ТСБМ, Нас., Чач., Ласт.), ’аднак, хоць’ (Некр. і Байк.), тыкі́ ’аднак жа’ (чавус., Яшк. Мясц.), уваходзіць у склад некаторым слоў: даволі‑такі, зноў‑такі, так-такі і пад. (ТСБМ). Укр. таки́, рус. таки́, стараж.-рус. такы ’таксама; усё ж; пастаянна’. Паводле Карскага (2–3, 84, 419), Тв. скл. мн. л. ад так (гл.); гл. таксама Фасмер, 4, 13. Сюды ж такі́та ’дарэчы, дык, сапраўды’ (Некр. і Байк.), ускладненае часціцай то (та), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малева́ть несов., разг. малява́ць;

не так стра́шен чёрт, как его́ малю́ют посл. не такі́ стра́шны чорт, як яго́ малю́юць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тако́вы ’такія’: таковы справы (Ласт.), ст.-бел. таковыйтакі’ (КГС), сюды ж такаво́так сабе’ (Сцяшк.), такаво́‑сякаво́ ’абы-як, хоць як, як ні ёсць’ (Нас.). Параўн. укр. токо́вий, дыял. тако́втакі’, рус. тако́в, польск., н.-луж. takowy, чэш. takový, славен. tákov, серб.-харв. та̀кав, балг. такъ́в, макед. таков, ст.-слав. таковыи ’тс’. Прыметнік і прыслоўе ад *tak(o) (гл. так, такі), параўн. суфіксальныя наватворы такоўскі, таковасты, такаву́ткі. Гл. ESSJ SG, 2, 643; Фасмер, 5, 13, а таксама сякаво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́бра, прысл.

1. Так, як павінна быць, як адпавядае нормам.

Жылі д.

Д. папрацаваў.

2. Ладна-такі, парадкам, зусім.

Ужо д. сцямнела.

3. безас., у знач. вык. Пра спрыяльную абстаноўку, прыемнае акружэнне.

Д. ў лесе.

4. у знач. часц. Выражае згоду, мае знач.: так, няхай будзе так, згодзен. —

Прыходзь сёння на сход. — Д., прыйду.

Д., я магу згадзіцца з табой.

5. у знач. часц. Ужыв. як пагроза ў знач. глядзі, пачакай жа (разм.).

Д. ж!

Я табе гэта прыпомню!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sus

m - звы́чай

das ist bei uns so ~ — такі́ ў нас звы́чай, так у нас заве́дзена

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Так ’такім чынам’, ’у такім стане, выглядзе’, ’у такой ступені’, ’без прычыны, мэты, намеру’ (ТСБМ, Стан.), ’як ёсць, без змен’ (Юрч. СНС), ’так, гэтак’ (ТС), ’гэтак’, ’дарма’ (Варл.); таксама часціца і злучнік з шэрагам значэнняў (ТСБМ). Укр., рус. так ’гэтак’, стараж.-рус. тако, такъ ’гэтак’, польск., каш., чэш., славац., в.-луж. tak, н.-луж. tak, tako, палаб. tok, славен. takó, серб.-харв. та̏ко, та̀ко, та̀ко̄, балг. така́, макед. така, ст.-слав. тако ’тс’, такътакі’. Да прасл. прыслоўя *tako ’гэтак’ і прыметніка *takътакі’, якія ўтвораны ад займеннікавай асновы *ta‑ (< і.-е. *tō‑, што адлюстравана таксама ў літ. tóks, дыял. tókias, tokiàs, ж. р. tokià, tókiтакі, такая’, ст.-хец. ta‑kku ’калі’), роднаснай указальнаму займенніку *tъ (гл. той), злучанай з суфіксам ‑ko (ESSJ SG, 2, 634–641 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 504 з літ-рай; параўн. Смачынскі, 681; Іванаў, Зб. Ісачанку, 193). Гл. такі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́лезнытакі вялікі, такі шматлікі’ (Ласт., Некр. і Байк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑(е)зн‑, параўн. велічэ́зны, вялі́зны (гл. вялікі), што ўзыходзіць да прасл. *toli, *tolěтак, столькі’, параўн. укр. дыял. толь ’тс’, тіль ’трохі, не надта многа’, рус. дыял. то́ли, толь ’столькі, настолькі’, стараж.-рус. толи ’потым, і, а’, польск. tyleтак многа’, дыял. toli ’вось, толькі, а як жа’, чэш. дыял. toli ’столькі, так многа’, н.-луж. toli ’таму што’, a toli ’ўсё ж, аднак, тым не менш’, славен. toliтак, столькі’, старое серб.-харв. toli, tolje ’настолькі, так’, ст.-слав. толи, толь ’столькі, настолькі’. Спалучэнне дэманстратыўнага займенніка *to з часціцай *li, суадноснае з літ. tõlei ’да таго часу’ і роднаснымі tõl, tolì ’далёка’ (ESSJ SG, 2, 675; Фасмер, 4, 70; Шустар-Шэўц, 1514).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поло́жено в знач. сказ.

1. (принято) прыня́та; (в обычае) заве́дзена, так вядзе́цца, ёсць такі́ звы́чай; (надлежит) нале́жыць;

2. (решено) вы́рашана; (постановлено) ухва́лена;

3. (назначено) прызна́чана, да́дзена;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)