силко́м нареч., разг. сі́лай, сілко́м, гва́лтам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сило́м нареч., прост. сілко́м, сі́лай, гва́лтам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наси́льно нареч. гва́лтам, сі́лай, сі́лаю, сілко́м; (принуждая себя) це́раз сі́лу;

наси́льно мил не бу́дешь посл. сілко́м не бу́дзеш лю́бы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́жа², -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Месца для спання, пасцель (уст.).

2. Паглыбленне ў грунце, па якім цячэ водны паток.

Л. ракі.

Пракрустава ложа (кніжн.) — мерка, пад якую сілком падганяюць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сіламо́цсілком, гвалтам, прымусам’ (Гарэц., Ласт.), ‘вытрымка, сіла волі’ (Сцяшк. Сл.), сіламо́ццюсілком, прымусам’ (Нас., Бяльк., ТС, Нар. лекс., Пятк. 2), сіломо́ць ‘сілаю’ (ТС), сіламо́ццемсілком’, ‘праз сілу’ (Ян., Мат. Гом.), сіламоцце ‘сіла, насілле’ (Нас.). Да сіла і моц (гл.). Рытарычная фігура з двух аднолькавых па семантыцы слоў, з якіх апошняе лічыцца запазычаным. Параўн. аднак укр. силомі́цьсілком’, для якога ўзнаўляецца зыходнае спалучэнне з сила і *(й)міти ‘узяць’ (ЕСУМ, 5, 230–231), што на фоне беларускіх слоў падаецца верагодным, параўн. асабліва дзеяслоў сілуме́ць ‘сваволіць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жывасі́лам, прысл.

Сілком, гвалтоўна. Шоргаюць і рыпяць, мусіць адарваныя жывасілам з завесаў, у .. двары вароты. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таксі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Разм. Вадзіцель таксі. Да дачы .. [Яраш] не даехаў. Спыніўся каля канторы лясніцтва, сілком усунуў таксісту грошы і пайшоў пехатой. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Сыраме́ць, сыромі́ть ’амаль дарма’ (Сл. Брэс.). Відаць, да наступнага слова (гл.) або дэфармаванае пад яго ўплывам сіламо́ц (гл.), параўн. дзеяслоў сілуме́ць ’сваволіць’ (Сцяшк. Сл.) і ўкр. сіломі́цьсілком, гвалтам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да уесці (у 3 знач.).

2. Абл. Сварыцца. Жанчына не пераставала ўядаць. То сілком саджала малога на калені, то станавіла яго на ногі і бязлітасна выцірала яму носік, прыгаворваючы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

царо́ў, ‑ова.

Які належыць цару, знаходзіцца пры цару. Царовы слугі. Царова адзенне. □ [Дзед:] — Не пусцяць ва універсітэт — у Оксфард адвязу. Загорскі, бачыце, патэнцыяльны цароў злачынец... Караткевіч. Муляры каля дарогі Дабудоўваюць астрогі, І сілком царовы каты Цягнуць кожнага за краты. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)