уядаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да уесці (у 3 знач.).

2. Абл. Сварыцца. Жанчына не пераставала ўядаць. То сілком саджала малога на калені, то станавіла яго на ногі і бязлітасна выцірала яму носік, прыгаворваючы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)